В агрогородке Крулевщина прошёл день сельсовета

IMG_2215Дзень Крулеўшчынскага сельсавета праводзіўся па тым жа сцэнарыі, што і Бягомльскі, таму самым моцным яго ўражаннем, як і чакалася, быў аб’езд населеных пунктаў і наступны за ім прагляд відэафільма. Пра абсалютную запушчанасць вёсак сельсавета ў плане добраўпарадкавання не раз пісала і наша газета, у тым ліку і ў мінулым годзе. Сёлета справа быццам бы кранулася з месца. Ва ўсякім разе старшыня сельвыканкама Алена Таляронак у час справаздачы бадзёра апелявала лічбамі пра знесеныя пустыя хаты, абараныя ўчасткі, уведзеныя ў севазварот гектары. Але яны аказаліся кропляй у моры і слаба змянілі да лепшага цяжкае ўражанне ад відовішча закінутых вёсак. Слабада, Малажане, Кляпіцы, Струкі, Верацеі, Казлы – адна за другой яны мільгаюць з акна аўтобуса, і ўсюды назіраецца ідэнтычная карціна, як бы зробленая пад капірку: у царстве чмарніка і здзічэлых садоў дажываюць век паваленыя платы, напаўразбураныя, з выбітымі вокнамі будынкі былых хат і хлявоў. На месцы некаторых з іх, як некалі ў вайну, пазіраюць на свет адзінокія пячныя трубы. І толькі жылыя дамы на гэтых могілках жыцця глядзяцца астраўкамі цывілізацыі, бо людзі тут усё ж такі жывуць працавітыя і акуратныя. Складваецца ўражанне, што быццам прайшла па вёсках невядомая эпідэмія, выкасіла насельніцтва і стаў сельсавет зонай адсялення. Няма парадку нават на тых пустых сядзібах, якія стаяць ля дарог. Абурэнне выклікае развілак у вёсцы Слабада, у неабуладкаванасць якога ўпіраецца “носам” кожны, хто праязджае па гэтым населеным пункце. Пасажыры цягнікоў, у тым ліку і міжнародных, любуюцца з вокнаў відовішчам запушчаных прысядзібных участкаў па вул. 17 верасня ў самім аграгарадку Крулеўшчына. Не ў лепшым стане знаходзяцца сядзібы па вул. Глыбоцкай і іншых. Асаблівы жах выклікае вуліца Я. Коласа, па якой, як быццам смерч прайшоў. Не надаюць радасці нават свежыя пянькі нядаўна спілаванага кустоўя, а рабочыя замацаваных за вёскамі арганізацый, што завіхаюцца з піламі ў хмызняках, выклікаюць асацыяцыі з пацёмкінскімі вёскамі: не працуюць, а ствараюць выгляд працы. Зробленае ў аўральным тэмпе ніколі не прыводзіла да парадку.
IMG_2229Падобны бедлам – гэта не выпадковасць, якая атрымалася за пару год. Нічога не рабілася па навядзенні парадку на зямлі, мяркуючы па ўсім, усе восем год, на працягу якіх знаходзіцца на пасадзе сённяшні старшыня сельвыканкама. Інакш немагчыма растлумачыць, як можна давесці да такога становішча сельсавет, у якім толькі 14 населеных вёсак (у Бягомльскім – 40) і такія шэфы, як РВУ “Докшыцырайгаз”, участак “Віцебскнафтапрадукт”, лакаматыўнае дэпо і яшчэ шэраг арганізацый і прадпрыемстваў? Мяркуючы па тым, як хутка пасля крытыкі ў газеце (“Родныя вытокі”, 26 красавіка 2014 года, № 33) быў наведзены парадак спадчыннікамі на пустых сядзібах у вёсцы Літоўцы, з імі ніхто сур’ёзна дагэтуль не працаваў, не робіць гэтага і зараз. Незадоўга да дня сельсавета аднаго з іх прывезлі з Докшыц на бацькоўскую сядзібу ў вёску Казлы і націснулі на сумленне прама на месцы ў здзічэлым садзе. Пасля такіх мер спадчыннік у спешным парадку прывёў бацькоўскі сад у патрэбны стан. Вазіць усіх пад белы ручкі на спадчыннасць, канечне, вялікая раскоша, ёсць і іншыя прадугледжаныя законам меры. Загвоздка толькі ў тым, што, каб іх выкарыстоўваць, перш трэба зрабіць некаторую падрыхтоўчую работу. У першую чаргу, правесці строгі ўлік пустых будынкаў. А потым размяркоўваць: якія планамерна зносіць, хаваць падмуркі, абараць участкі і ўводзіць у агульны севазварот, а па якіх шукаць спадчыннікаў і прымушаць іх наводзіць парадак. Мерамі ўздзеяння павінны быць не размовы і просьбы, а прадпісанні і пратаколы, і не пяць за год, як гэта было летась. Работа вялікая, асабліва, калі яе да нядаўняга не было, патрабуе сур’ёзнага і, галоўнае, сістэмнага падыходу, але ж іншага шляху, проста няма.
Магчыма, наконт гэтага ў старшыні сельвыканкама А.М. Таляронак ёсць іншае меркаванне, але нам яго ведаць, як кажуць, не дадзена. Паабяцаўшы даць інтэрв’ю газеце, яна, як заўсёды, слова сваё не стрымала. Пэўна, палічыла, што другой уладзе паважаць чацвёртую, неабавязкова.

ххх

На прыём да старшыні райвыканкама, што праходзіў у памяшканні Крулеўшчынскага сельскага Савета, наведаўся ветэран працы былога торфабрыкетнага завода “Віцебскі” І.А. Мішкініс. Ён пакпіў з таго, што кіраўніцтва РВУ “Докшыцырайгаз”, якому як бы ў спадчыннасць перайшоў былы завод, недастаткова надае ўвагі ветэранам працы, якія выйшлі на пенсію яшчэ тады, калі дзейнічала прадпрыемства. Л.А. Гігель папрасіла растлумачыць, як праводзіцца ацэнка жылога дома з мэтай яго далейшай прыватызацыі.
Пытанне якасці пітной вады ў Крулеўшчыне ўзняў Б.Б. Пугаўка. Баніфацый Баляслававіч прапанаваў для падачы пітной вады скарыстаць воданапорныя вежы Крулеўшчынскай чыгункі. Прапанова зацікавіла дырэктара РУП ЖКГ Д.С. Калягу, які паабяцаў яе разгледзець.
IMG_2171У час прыёму ў населеных пунктах, які праводзілі намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары вёскі Літоўцы таксама ўзнялі пытанне якасці пітной вады. А.Б. Асон з Ліпавак запыталася пра рамонт мясцовай крамы. Жыхары вёскі Двор Порплішча папрасілі замяніць агульную паштовую скрынку, а Слабады – устанавіць кантэйнер для смецця на могілках і нанесці пешаходную разметку праз вуліцу насупраць вясковай крамы. Жыхаркі гэтага ж населенага пункта С.Ф. Вараб’еўская і К.М. Ліннік папрасілі спілаваць ля іх хат два дрэвы. Старэнькай бабулі С.У. Атрахімовіч з Літоўцаў трэба адрамантаваць дах, у Новай Вёсцы – адрэгуляваць вулічнае асвятленне.
Па ўзнятых пытаннях кіраўнікі адпаведных арганізацый атрымалі даручэнні. Усе яны будуць разгледжаны, і калі ёсць у гэтым неабходнасць, вырашаны.
У час прыёмаў вяскоўцы выказвалі словы ўдзячнасці за вырашэнне розных пытанняў жыццязабеспячэння РВУ “Докшыцырайгаз”, паштавікам, работнікам аховы здароўя, культуры.

Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

3 комментариев для “В агрогородке Крулевщина прошёл день сельсовета

  • 25.02.2015 в 2:55 пп
    Permalink

    А корреспондент газеты Тамара Ольшевская основательно подошла к участию в дне сельского Совета и последующему написанию этой статьи,оперирует многими «фактами»,видимо,проделана,на мой взгляд, колоссальная работа, потрачено столько времени, объезжено и осмотрено столько деревень и улиц, найдены два злосчастных, неприбранных домика, проведен анализ работы руководителя (включая все 8 лет работы) и всех, кто принимал участие в наведении порядка «ў аўральным тэмпе».
    Мне кажется у нее хорошие задатки быть руководителем, вот только продержится ли 8 лет. Статейки писать — это одно, а стоять по ту сторону баррикад — это совсем другое дело, которое включает в себя массу сложных должностных обязанностей, с чем очень хорошо справляется председатель сельского Совета.
    от себя лично и от всех гостей агрогородка Крулевщина хочется сказать СПАСИБО,не выделяя никого лично(!), за Вашу работу, за то, что помогаете родным и словом, и делом.
    Труд на благо народа — это самый сложный труд, который надо ценить и понимать!

  • 26.02.2015 в 11:30 дп
    Permalink

    Вы совершенно правы, к освещению дня сельского Совета Тамара Ольшевская подошла очень тщательно, как и ко всему, что делает. Поэтому наверное и проработала на своей должности 30 лет, из них 3 года на пенсии. А за свои «статейки» неоднократно имела награды от Союза журналистов Беларуси, райисполкома, облисполкома,РОВД, управления внутренних дел и других структур. «Продержаться» же, вы абсолютно правы, очень сложно даже 8 лет.
    Оценку тому как справляется со своей работой председатель сельисполкома на дне сельского Совета даёт руководство района, после коллективного объезда территории всеми участниками совещания, что и было сделано в Крулевщине (читайте внимательно статью, если вы грамотный человек). Пресса, которая при этом присутствует, обнародует ход мероприятия.

  • 15.05.2015 в 2:42 пп
    Permalink

    а что там райисполком и райсовет делают? Если все так плохо 8 лет, почему не заменили пред сельсовета, почему раньше бардака не видели, не организовали помощь шефов? Почему не они на семинарах, а журналисты учат, как с пустующими домами работать? Похоже, если бы не выехали писатели
    туда в день Совета, так и жили бы дальше?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *