Александра Мандрук из Докшиц отпразновала 80 лет

IMG_1261Матуліны рукі. Самыя цёплыя, самыя пяшчотныя. Сваім нябачным дотыкам яны лечаць, захінаюць ад нягод, даюць сілы і моц. Памятаеце, як у дзяцінстве перад сном так хацелася, каб матуля пагладзіла па галаве… Гэта было нібыта чарадзейства, якое разганяла дзіцячыя страхі і абараняла сон. Вось пра такія рукі любімай мамы і пойдзе наш расказ.

Аляксандра Мандрук нарадзілася ў вёсцы Грабучае 80 год назад. Суседзі-вяскоўцы памятаюць яе як Сашу, а былыя калегі з племзавода “Порплішча” і зараз тэлефануюць Аляксандры Іванаўне, каб даведацца і пра здароўе, і пра справы. У свой час працавала жанчына спачатку ўчотчыкам паляводчай брыгады, а пасля да самай пенсіі даяркай на ферме. Сваю работу любіла і адносілася да яе вельмі адказна, за што неаднойчы была аддзячана кіраўніцтвам племзавода. Рукі Аляксандры ведалі, што значыць расці ў вялікай сям’і (іх было чацвёра ў бацькоў).

– Працуй, не сядзі склаўшы рукі, – вучыла маці, – толькі тады можна дасягнуць поспехаў і стаць сапраўдным чалавекам.
І рукі Сашы “лёталі” дома ля мужа і трох дачушак, завіхаліся ля хатняй гаспадаркі, не спыняліся і на ферме. Менавіта пра адказнасць Іванаўны ў адносінах да прафесійных абавязкаў гаворыць узнагарода “Майстар высокіх надояў”. Жанчына сваімі стараннямі дасягала чатырохтысячных надояў малака ад каровы. Ведалі Аляксандру Іванаўну і як заўзятую рукадзельніцу: яе дачушкі заўсёды здзіўлялі ўсіх новымі строямі, звязанымі ці пашытымі матулінымі рукамі. А колькіх вясковых кабет яна навучыла таму, што ўмела сама! Яшчэ адно захапленне Аляксандры Мандрук – спевы. Спявала яна не толькі дома, для сваіх. Часта яе запрашалі на калгасныя канцэрты, дзе свойскую артыстку заўсёды сустракалі на “біс”. Дарэчы, у сям’і Мандрукоў і па сённяшні дзень існуе традыцыя: ніводная сустрэча не абыходзіцца без песень. Калі дзеці былі яшчэ малыя, то яны заўсёды рыхтавалі своеасаблівыя канцэрты, якімі радавалі гасцей.

Сёння дзеці маюць сваіх дзяцей, а Аляксандра Іванаўна ганарыцца трыма дочкамі (дзве жывуць у Докшыцах, а самая малодшая – у Санкт-Пецярбургу), шасцю ўнукамі і праўнучкам. Усе яны ўдзячны сваёй матулі і бабулі за выхаванне, за клопат і бясконцую любоў. За цёплыя, пяшчотныя рукі.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

2 комментариев для “Александра Мандрук из Докшиц отпразновала 80 лет

  • 26.02.2015 в 5:10 дп
    Permalink

    Моя любимая бабушка! С юбилеем! Мы все тебя очень любим!

  • 26.02.2015 в 9:39 дп
    Permalink

    Евгения, огромное спасибо за статью. Благодаря ей Вы подарили огромную радость нашей мамочке и всей нашей семье. Мы глубоко благодарны Вам за ту теплоту и любовь, которые принесли в наш дом.
    Желаем Вам и дальше дарить радость людям!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *