В СХФ «Бегомльский» ОАО «Витебскдрев» косьба трав в самом разгаре

IMG_7960Стойкім водарам свежаскошанай травы напоўнены палеткі СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў”: касьба траў у самым разгары. Мясцовыя аграрыі добра разумеюць усю адказнасць кампаніі: як улетку папрацуеш на корманарыхтоўцы, такія зімой атрымаеш надоі малака і прывагі жывёлы. Таму людзі настроены на высокапрадукцыйную працу. Ад яе залежыць як эфектыўнасць жывёлагадоўчай галіны, так і ўласны матэрыяльны дабрабыт працаўнікоў. 

Мінулы год для “Бягомльскага” стаў паспяховым, дзякуючы працавітасці і добрасумленнасці работнікаў. На зімова-стойлавы перыяд 2014 года гаспадарка нарыхтавала столькі зялёнай масы, што накарміла не толькі сваю жывёлу, а дапамагла гэта зрабіць і іншым. Напрыклад, 1450 тон кармоў сельгасфіліял прадаў прадпрыемству імя Чэрныша, 1580 тон – ДП “АграБераснёўка”. Дапамагла гаспадарка кармамі таксама “Барсучанцы” і нават сельгасарганізацыям суседніх раёнаў – Вілейскага і Глыбоцкага.
Паспяховаму правядзенню корманарыхтоўчых работ паспрыяла летась, па словах дырэктара Анатолія Бальшунова, добрае надвор’е з дажджамі і наяўнасць удабрэнняў.
– Пытанне, як падрыхтавацца да зімоўкі жывёлы, адно з актуальных, – гаворыць Анатолій Мікалаевіч. – Пакуль нарыхтавалі толькі 7,6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Аж да глыбокай восені будзем працягваць гэту справу. Зараз жа стараемся выкасіць няўдобіцу. Усе тарфянікі засеялі шматгадовымі травамі, перазалужылі больш за 100 гектараў – іх засеялі зерневымі, плануем адвесці 70 гектараў пад зернебабовыя культуры. Нарыхтаваць якасныя кармы для грамадскага статка ў найбольш кароткія тэрміны – галоўная задача сельгасвытворцаў, гэта добра разумеюць як спецыялісты, так і механізатары.
Засталося нарыхтаваць сена ўдосталь, закласці адну-дзве сянажныя траншэі, і мы гатовы да зімы.
Калі гаварыць пра вытворчасць малака, то і тут назіраецца станоўчая тэндэнцыя. Да ўзроўню мінулага года яна складае ў гаспадарцы 109 працэнтаў. На сённяшні дзень ад каровы атрымліваюць у сярэднім 15 літраў малака, кожны дзень надойваюць каля 4000 літраў, а прадаюць больш за 3,5 тоны.
Што датычыцца аплаты працы, то праблем тут няма. Заробак выплачваюць грашыма, а таксама сельгаспрадукцыяй з Глыбоцкага і Лепельскага МКК, якая значна таннейшая.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: людзі справы – галоўны інжынер Аляксандр Парфяновіч, галоўны заатэхнік Алена Бобрык і галоўны аграном Міраслаў Ушкевіч.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *