Чем докшицкой молодёжи запомнится 2015 год? (опрос)

Гэты год у краіне быў аб’яўлены Годам моладзі. І хаця да завяршэння чарговага каляндарнага адрэзку яшчэ два з паловай месяцы, пэўныя высновы зрабіць ужо можна. А каму, як не маладым людзям, яны найбольш відавочныя? Мы звярнуліся да землякоў з пытаннем: “Чым вам паспеў запомніцца 2015 год, ці прынёс ён штосьці новае?” 

цвцвцвцвцвцАляксей Мячын, 23 гады, г. Докшыцы (Докшыцкі раён газазабеспячэння ВУ “Глыбокаегаз”).

– У першую чаргу Год моладзі мне запомніўся трыма падзеямі. Я пабываў на канцэрце гурта “Linkin park”, які адбыўся ў жніўні ў “Мінск-Арэне”. Другі яскравы ўспамін – гэта скачок з парашутам. Ну і ў канцы лета прыняў удзел у раённым конкурсе “Містар Докшыцы”. Калі казаць пра іншыя моманты 2015-га, то іх таксама было багата. Напрыклад, раённы і абласны турзлёты, розныя іншыя спаборніцтвы. Паездка з райкамам “БРСМ” на адкрыццё “Славянскага базара”. З’явілася шмат новых знаёмых.

 

 

 

ДМДзіяна Міхалевіч, 15 гадоў, в. Параф’янава (Сітцаўская сярэдняя школа):

– Шмат успамінаў звязана з саюзам моладзі. Дарэчы, я з’яўляюся намеснікам сакратара школьнай пярвічкі БРСМ. Мне пашчасціла быць абранай у састаў раённай Моладзевай палаты. А гэта 40 юнакоў і дзяўчат з усяго раёна, з якімі цікава абменьвацца думкамі, спрачацца. Я старалася не прамінуць ніводнае школьнае мерапрыемства, якіх праводзіцца багата. Вельмі прыемна, што наш відэаролік атрымаў першае месца ў раёне ў межах праекта “Чытаем вершы пра вайну”, які быў прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

 

 

 

 

ДС

Дзмітрый Сварцэвіч, 17 гадоў. г.п. Бягомль (Мінскі прафтэхкаледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ):

– 2015 год паспеў запомніцца тым, што прынёс добрыя ўражанні. Я нядрэнна скончыў школу і паступіў у каледж. Спецыяльнасць выбраў не толькі запатрабаваную, але і цікавую для сябе. Ужо давялося пазнаёміцца там з многімі студэнтамі. Усё пакуль складваецца нармальна. Спадзяюся, што і завяршыцца год на той жа “хвалі”.

 

 

 

 

 

 

 

Zk1DYQ3UjbQІрына Сабалеўская, 27 гадоў, г. Докшыцы (ФСК “Ураджай”):

– Пачну крыху здалёк. У Докшыцкі раён я прыехала маладым спецыялістам на адпрацоўку. Тры гады выкладала гісторыю ў Бягомльскай школе. Таму па значнасці на першым месцы ў гэтым годзе – экскурсійныя паездкі з вучнямі гэтай школы спачатку ў Польшчу, а потым па маршруце Ліда – Гродна. Эмоцый і ўспамінаў ад падарожжаў заўжды шмат. Зараз я з цеплынёй прагляю фотаздымкі. У сярэдзіне года мне прапанавалі пасаду інструктара-метадыста па турызме ў ФСК “Ураджай”. Канечне, ёсць туга па вучнях, аднак доўга сумаваць не прыходзіцца. Напрыклад, за кароткі адрэзак часу з ФСК “Ураджай” мы наведалі “Славянскі базар”, дзе на Докшыцкім панадворку рэкламавалі раён з турыстычнага боку. З гэтай жа місіяй былі на фестывалі “У госці да Лепельскага цмока”. У верасні я прымала ўдзел у абласных дэбатах праекта БРСМ для моладзі «ВЫБИРАЙ.BY!» на тэму “Беларусь – краіна маёй будучыні”. Не так даўно па лініі федэрацыі прафсаюзаў разам з карэспандэнтам “Беларускага часу” мы праехалі па выбітных турыстычных маршрутах раёна. Ужо выйшаў артыкул. Адным словам, падзей і ўспамінаў шмат. І гэта яшчэ не канец года.

Пытанне задавала
Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *