Докшицкие спортсмены приняли участие в соревнованиях

SAM_2476У абласным цэнтры адбылося Адкрытае першынства г. Віцебска па барацьбе дзюдо ў рамках святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У спаборніцтве прынялі ўдзел навучэнцы Докшыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы 2004-2005 г.н. Барацьба праходзіла па кругавой сістэме. Юныя спартсмены з запалам ішлі да перамогі. Добрую падрыхтоўку прадэманстраваў Уладзіслаў Варган (вагавая катэгорыя – да 32 кг), выхаванец трэнера Алены Таляронак. Ён дайшоў да фіналу, але да першага месца трошкі не дацягнуў. У выніку атрымаў Дыплом за другое месца. У вагавой катэгорыі да 46 кг срэбра заваявалі Віталь Красоўскі і Настасся Малаш, зноў-такі выхаванцы Алены Анатольеўны. Мікіта Шарох (да 35 кг) у барацьбе з сапернікамі правёў пяць сустрэч і стаў трэцім. Бронзу ў спаборніцтвах атрымалі яшчэ два нашых земляка: Глеб Каляга (да 26 кг) і Аляксандр Толкач (да 29 кг), трэнер апошняга – Марына Ярмаковіч.

Віншуем з перамогай!

НА ЗДЫМКУ: юныя дзюдаісты (злева направа), першы рад: Глеб Каляга, Аляксандр Толкач; другі рад: Уладзіслаў Варган, Віталь Красоўскі, Настасся Малаш.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *