Молодым специалистам всегда рады в Бегомльском лесхозе

OLYMPUS DIGITAL CAMERAДа маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць на першае месца працы ў ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, адносіны заўжды асаблівыя. Гэта і зразумела, бо прадпрыемства зацікаўлена ў замацаванні прафесійных кадраў. Яны атрымліваюць усе выплаты, што прадугледжаны заканадаўча ў рэспубліцы і пунктамі калектыўнага дагавора прадпрыемства. Па магчымасці, вырашаецца жыллёвае пытанне. У лясніцтвах па аб’ектыўных прычынах гэты працэс ідзе хутчэй, у Бягомлі — крыху марудней. Аднак ніхто не застаецца па-за ўвагай і без “даху над галавой”. Моладзь стараюцца прыцягнуць да ўдзелу ў раённых спартыўных конкурсах і галіновых спаборніцтвах прафесійнага майстэрства. Штогод лясгас арганізуе паездкі сваіх новаспечаных кадраў на галіновыя семінары маладых спецыялістаў. Сёлета ён ладзіўся 3 лістапада ў Верхнядзвінскім лясгасе.

Як паведаміла намеснік дырэктара ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Святлана Здораўцава, гэта было цікавае і насычанае падзеямі мерапрыемства. Падчас адкрыцця семінара дырэктар Верхнядзвінскага лясгаса Віктар Дзіковіч расказаў пра вытворчую дзейнасць падначаленай яму структуры. Затым быў закладзены міні-парк у выглядзе контуру карты нашай рэспублікі. Для прадстаўнікоў 19 лясгасаў вобласці арганізавалі экскурсію па дэндрапарку і лясным гадавальніку, дзе можна было ўбачыць спецыялізаваную тэхніку, пасяўное і школьнае аддзяленні, як вырошчваецца пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай, а таксама пазнаёміцца з асаблівасцямі працы на гадавальніку.

Падчас падвядзення вынікаў семінара генеральны дырэктар Віцебскага ДВЛГА Сяргей Даніловіч пацікавіўся ўмовамі працы і жыцця маладых спецыялістаў лясгасаў вобласці і выказаў упэўненасць, што за імі – будучыня галіны. Ва ўрачыстай абстаноўцы працоўнаму папаўненню былі ўручаны медалі “Малады спецыяліст-2015” ад Віцебскага ДВЛГА і абкама прафсаюза работнікаў лесу.

НА ЗДЫМКУ: дырэктар Бягомльскага лясгаса Аляксей Пракопаў разам з маладымі спецыялістамі працаваў на закладцы міні-парку.
Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *