Белагропромбанк Докшицкого района подвёл итоги 2015 года
Ад прафесіяналізму работнікаў фінансавай і банкаўскай сферы залежыць эканамічная стабільнасць дзяржавы. Іх добрасумленная работа садзейнічае росту вытворчасці, актывізацыі дзелавога жыцця раёна, укараненню эфектыўных метадаў гаспадарання, павышэнню дабрабыту кожнага з нас.
Як спрацаваў у гэтым годзе разлікова-касавы цэнтр № 1 у г. Докшыцы аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Глыбокае, нам расказала яго начальнік Валянціна Ждановіч:
– Наш калектыў, які налічвае 24 чалавекі, прыклаў усе намаганні, каб 2015-ы год стаў і для нас, і для нашых кліентаў паспяховым. Акрамя сельскагаспадарчых арганізацый, нашымі паслугамі карыстаюцца ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, ДУ “Санаторый “Баравое”, ААТ “Віцебскхлебпрам Докшыцкі хлебазавод”, Докшыцкае райста.
Адной з найважнейшых функцый банка з’яўляецца аказанне крэдытнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі. З усяго аб’ёму 85 працэнтаў канцэнтруецца ў аграпрамысловым комплексе. Суб’екты гаспадарання атрымалі крэдыты на выкананне дзяржпраграм. Для развіцця аграэкатурызму ў рамках дзеяння Указа Прэзідэнта № 372 ад 02.06.2006 г. «Аб мерах па развіцці агратурызму ў Рэспубліцы Беларусь» крэдытную падтрымку атрымалі два суб’екты ў раёне.
У сферы рознічнага бізнесу ў 2015 годзе Белаграпрамбанк таксама развіваўся паспяхова. Пастаянна ідзе работа па ўдасканальванні інфраструктуры для ўладальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак, якіх у раёне выпусцілі ў абарот 5 700 штук.
Паспяхова рэалізуюцца зарплатныя праекты, карыстанне якімі выгадна не толькі прадпрыемствам, але і работнікам, якія разам з выкарыстаннем картак як сродку плацяжоў атрымліваюць магчымасці авердрафтнага крэдытавання, афармлення крэдытнай карткі на спецыяльных умовах, выкарыстання сістэмы “Інтэрнэт-банкінг”, SMS-банкінг, SMS-інфармавання, могуць атрымліваць дадатковы прыбытак, паклаўшы грошы на картку для накаплення. Для павелічэння долі безнаяўных разлікаў сярод уладальнікаў банкаўскіх картак спецыялісты Белаграпрамбанка пастаянна праводзяць акцыі па папулярызацыі гэтага сучаснага і зручнага сродку разлікаў.
Асаблівым словам напярэдадні прафесійнага свята хацелася б успомніць нашых ветэранаў: У.В. Гушчыка, Р.С. Васілевіч, А.П. Купрэвіч, Л.І. Матрунёнак, Г.М. Спічонак, Е.В. Кучко і інш. Менавіта яны заклалі той важкі падмурак, які сёння штодня ўмацоўваем мы.
НА ЗДЫМКУ: галоўны здабытак цэнтра – яго работнікі. Супрацоўнікі цэнтра, якія абслугоўваюць фізічных асоб: Т.Я. Катрыненка, намеснік начальніка А.У. Шугальская, В.І. Падбярэзская, В.В. Гільніч (першы рад). З юрыдычнымі асобамі працуюць В.М. Харытонава, Н.М. Васілевіч, Л.У. Барыла, А.А. Рыбчынская, С.С. Варган (другі рад).
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.