Прокуратура Докшицкого района выступает за законный спорт
Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 №131-З у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях унёс дапаўненні, паводле якіх узнік новы від адміністратыўнага спагнання: забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Што гэта значыць?
Згодна з арт. 6.13 КоАП РБ, забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў – гэта часовая забарона фізічнай асобе наведваць фізкультурна-спартыўныя збудаванні падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў. Такое пакаранне як дадатковае адміністратыўнае спагнанне можа прымяняцца за здзяйсненне наступных правапарушэнняў: 9.1 – наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання і іншыя насільныя дзеянні або парушэнні абароннага прадпісання, 16.10 – незаконныя дзеянні з некурыцельнымі тытунёвымі вырабамі, якія выкарыстоўваюцца для смактання і (або) жавання, 17.1 – распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, ужыванне наркатычных, псіхатропных сродкаў і іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне на працы ці ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, 17.10 – прапаганда, публічная дэманстрацыя, выраб і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, 17.10 – распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклік да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць, 17.14 – незаконны выраб і распаўсюджванне матэрыялаў аб спосабах вырабу выбухных устройстваў і рэчываў, 23.4 – непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў, 23.34 – парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў КаАП РБ, калі за здзейсненае парушэнне прадугледжаны адміністратыўны арышт. Адміністратыўная забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў можа быць устаноўлена ад трох месяцаў да трох гадоў.
У адпаведнасці з арт. 24.13 КаАП РБ, за парушэнне адміністратыўнай забароны на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў прадугледжаны штраф у памеры ад дзвюх да дваццаці базавых велічынь або арышт.
А. Бізуноў,
памочнік пракурора юрыст 3 класа.