В Докшицах прошло первенство по воллейболу
У мінулыя выхадныя ў спартыўнай зале СШ № 1 г. Докшыцы адбылося першынства па мужчынскім валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна. За званне “лепшай” змагаліся пяць каманд. Спаборніцтва доўжылася амаль шэсць гадзін. Шматлікія сінякі і ранкі на лакцях і каленях сведчылі, што гэта была сапраўдная барацьба за месца на п’едэстале. Так, трэцімі ў першынстве сталі ўдзельнікі каманды Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат. Другімі – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Дыплом першай ступені заваявала каманда Крулеўшчынскага сельсавета.
Віншуем пераможцаў!
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.