Что в Докшицах знают о снюсах?

smalands-brukssnus-white-12g-openНа бацькоўскім сходзе ў дачкі, якая цяпер вучыцца ў каледжы аднаго з абласных цэнтраў краіны, сацыяльны педагог завёў размову пра праблему шкодных звычак і спытаў у прысутных, ці ведаюць яны што пра “снюс”. Па першай рэакцыі бацькоў было бачна, што чулі яны, як, дарэчы, і я, гэта слова ўпершыню. 

Аказваецца, так называецца жавальны тытунь, які паступова ўваходзіць у моду сярод тых, хто быццам збіраецца кінуць курыць. І хоць у Беларусі гэта рэчыва можна назваць яшчэ не зусім вядомай навінкай, іншыя краіны ўжо б’юць трывогу і называюць снюсы наркотыкам.
У снюсах няма тытуню, але ёсць нікацін – тое самае наркатычнае рэчыва, якое фарміруе залежнасць. У адным пакеціку гэтага рэчыва нікаціну ўтрымліваецца больш, чым у самай моцнай цыгарэце. Трымаюць яго ў роце таксама значна даўжэй, а значыць, нікаціну ў арганізм трапляе больш, і залежнасць ад яго горшая. Акрамя таго, ніхто не ведае, якія араматызаваныя дабаўкі ўваходзяць у іх склад. А таму снюсы могуць выклікаць алергічную рэакцыю: і гіпертанічны крыз, і анафілактычны шок. Яшчэ ў дадзены жавальны тытунь дадаюцца рэчывы, якія валодаюць канцэрагеннымі ўласцівасцямі: каля 30 хімічных рэчываў, здольных выклікаць анкалогію.

Гандляры наркотыкамі ўсяляк стараюцца абысці закон. Забарона на смактальны тытунь адразу ператварыла яго ў жавальны. Пасля тытунь замянілі на сінтэтычны нікацін. Зараз у Інтэрнэце актыўна рэкламуюцца цукеркі, мармелад, нават зубачысткі з нікацінам. Бой з гэтай сістэмай пакуль ідзе народнымі сродкамі. У школах суседняй Расіі б’юць трывогу. У Казані бацькам дасылаюць лісты з папярэджаннем аб продажы снюсаў. У Валгаградзе жыхары збіраюць подпісы за забарону на іх продаж. У Дагестане паліцыя праводзіць  рэйды.

Ужыванне снюсаў небяспечнае менавіта для падлеткаў, бо ўздзеянне гэтай “хіміі” замаруджвае рост, парушае кагнітыўныя функцыі, зніжае памяць і фізічную трываласць. Дзіця можа знаходзіцца ў стане эйфарыі, што нагадвае наркатычнае ап’яненне, пасля чаго пераходзіць у агрэсіўны стан, які змяняецца пасіўнасцю. У яго зніжаюцца апетыт і паспя-
ховасць.
Самае страшнае, што жаванне снюсу нельга распазнаць, як курэнне цыгарэт, па смуродзе. Пагаварыўшы са знаёмымі дарослымі, даведалася, што яны пра снюсавую навалу яшчэ не чулі. Апытанне дзяцей дало супрацьлеглы вынік. Ведаюць. Чулі.

Мовай лічбаў
За 10 месяцаў службай наркакантролю Докшыцкага РАУС выяўлена злачынства, звязанае з незаконным зваротам наркатычных рэчываў. Дакшычанін захоўваў і перавозіў ­5,5 грама гашышу, калі быў затрыманы праваахоўнікамі на вул. Палявой у райцэнтры. Малады чалавек, а разам з ім яшчэ тры жыхары раёна, значацца на ўліку ў ЦРБ, як асобы, якія ўжывалі псіхатропныя рэчывы.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *