Шесть районов приняли участие в конкурсе «Лидер-2016» в Докшицах (+фото)
Рэгіянальны этап конкурсу “Лідар – новае пакаленне” прайшоў у ГЦК райцэнтра 14 красавіка. Удзел у ім прынялі восем прадстаўнікоў моладзевых суполак ГА “БРСМ” Глыбокага, Ушач, Лепеля, Чашнік, Бешанковіч і Докшыц. Барацьбу за права звацца лідарам вялі 7 дзяўчынак і толькі адзін хлопец.
Звяртаючыся ў пачатку мерапрыемства да прысутных, былы камсамольскі сакратар, член журы Алена Сарокіна заўважыла, што лідарам быць складана ва ўсё часы, а назіраць за раскрыццём здольнасцей моладзі – вельмі цікава. У кожным з чатырох этапаў конкурснага дня можна было вылучыць адметнае выступленне, і нават не адно. Чым толькі не імкнуліся здзівіць журы, узначальвала якое намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч. Напрыклад, Вераніка Адамовіч з Глыбокага разам з камандай падтрымкі прэзентавалі праект па прафілактыцы ўжывання наркотыкаў у падлеткавым асяроддзі. Яе зямлячка Інга Барыла абараняла візітоўку на роднай мове. Галіна Бурак з Ушач паказала сябе натурай творчай і музыкальнай. Як раскрываецца асоба праз танец дэманстравала лепельчанка Наталля Гарбянок. Асаблівую еднасць лідара і групы падтрымкі можна было адчуць у выступленні нашай зямлячкі Веранікі Далжук. Яшчэ адна прадстаўніца раёна – Марыя Павялок – падчас конкурсу дуэтаў паказала выдатны тандэм вучня і настаўніка (а падтрымліваў яе выкладчык матэматыкі СШ №1 С.І. Камінскі). Пазнавальным атрымаўся праект “Гісторыя роднага краю” Аляксандры Шарко з Бешанковіч. У конкурсе дэбатаў не было роўных абаяльнаму Максіму Кальцову з Чашнік.
Іспыты межаваліся з выступленнямі юных талентаў Докшыччыны. Госці шчыра віталі вакальныя і танцавальныя здольнасці сваіх аднагодкаў.
І, тым не менш, раз ёсць конкурс, значыць, трэба выбіраць пераможцаў. Першае месца прысуджана Вераніцы Далжук (СШ № 2), на другой прыступцы – Наталля Гарбянок, трэцяй стала Марыя Павялок.
Віншуем дзяўчат і жадаем Вераніцы годна выступіць на абласным этапе конкурсу, які мусіць адбыцца ў канцы красавіка.
НА ЗДЫМКУ: пярвічка СШ №2 г. Докшыцы прэзентуе праект 3Д.
Наталля Навіцкая.