Определились победители соревнования по лёгкой атлетике в Докшицком районе

Фото2332 Фото2339У мінулыя выхадныя на гарадскім стадыёне адбыліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей і падлеткаў “Шкаліяда” і лёгкаатлетычнае чатырохбор’е “Алімпійскія надзеі”, у якіх прынялі ўдзел юныя спартсмены амаль з усіх школ раёна. Адкрыццё спартыўнага мерапрыемства было даручана мінулагоднім пераможцам – вучням Крулеўшчынскай і Парплішчанскай СШ, якія паднялі сцяг і далі старт барацьбе духу і цягавітасці.

У “Шкаліядзе” дзяўчаты і хлопчыкі 5-6 класаў бегалі 60 метраў, скакалі ўдаўжыню з разбегу, кідалі мяч з месца і выпрабоўвалі свае сілы на далёкую дыстанцыю: дзяўчаты – 500 м, хлопчыкі – 800 м. У выніку з колькасцю ў 106 ачкоў сярод дзяўчат перамагла Лізавета Чурко (Сітцаўская СШ). Другое месца ў Віялеты Сіўцэвіч з Парплішчанскай СШ (102 ачкі). Трэцяе – у Настассі Хоміч з Бягомльскай СШ (101 ачко). Сярод хлопчыкаў пераможцам стаў Уладзімір Пéтух з Сітцаўскай СШ (109 ачкоў). На другім месцы апынуўся Мікіта Власаў з СШ № 1 г. Докшыцы (95 ачкоў), на трэцім – Уладзімір Зянько (Крулеўшчынская СШ, 94 ачкі).

Спаборніцтвы па лёгкаатлетычным чатырохбор’і “Алімпійскія надзеі” ўваходзяць у круглагадовую спартакіяду школьнікаў. Адрозненне яе ад “Шкаліяды” ў бегу на 800 м – хлопчыкі, 600 м – дзяўчаты, і кіданні мяча з разбегу. Узрост удзельнікаў – 2004 – 2005 г.н. Пасля суміравання балаў пераможцамі ў чатырохбор’і сталі:

1 месца – Аляксандр Казлоўскі (Параф’янаўская СШ) і Васіліса Кавалеўская (СШ № 1 г. Докшыцы);
2 месца – Вадзім Стралкоўскі (Крулеўшчынская СШ) і Валерыя Васюковіч (Тумілавіцкая ДС-СШ);
3 месца – Антон Шнітко (Крулеўшчынская СШ) і Настасся Дашкевіч (Параф’янаўская СШ).
У агульнакамандным заліку пераможцамі ў першай групе сталі Бягомльская СШ (1 месца), Крулеўшчынская СШ (2 месца), СШ № 2 г. Докшыцы (3 месца). У другой групе – Параф’янаўская СШ (1 месца), Сітцаўская СШ (2 месца), Парплішчанская СШ (3 месца). У трэцяй групе была адзначана Бярэзінская СШ.

Пераможцы “Алімпійскіх надзей” будуць прадстаўляць раён на абласных спаборніцтвах, якія адбудуцца 27-28 верасня ў Віцебску.

Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *