РКЦ «Белагропромбанка» в Докшицах дарит подарки участником акции «Расти большой!»

dsc_-445З дня ў дзень работнікі банкаўскай галіны працуюць над тым, каб як мага больш кліентаў аказвалі давер іх фінансавай установе. А таму пастаянна распрацоўваюцца новыя цікавыя банкаўскія прадукты з выгаднымі ўмовамі, зніжкамі і бонусамі. Стараюцца ў банку, каб дарослыя карыстальнікі паслуг не забываліся пра тое, што фінансавую падушку бяспекі сваім нашчадкам можна пачынаць фарміраваць загадзя.
Вось ужо некалькі гадоў ААТ “Белаграпрамбанк” запрашае сваіх кліентаў стаць удзельнікамі “Дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі!” Што гэта за прапанова?
На імя дзіцяці бацькі, бабулі і дзядулі могуць адкрыць рахунак у разлікова-касавым цэнтры №40 ААТ “Белаграпрамбанк” у Докшыцах і пасля гэтага, акрамя атрымання гарантаваных працэнтаў па рахунку, дзіця становіцца ўдзельнікам рэкламнай акцыі. У яе межах у дадатак да рахунка банк бясплатна выпускае дзіцячую плацежную картку, кантраляваць якую, пры жаданні, змогуць дарослыя. На спецыяльных умовах можна атры­маць крэдытную картку ці аформіць дагавор добраахвотнага страхавання на імя дзіцяці. Да таго ж, кожны дзень нараджэння хлопчыкі і дзяўчынкі будуць атрымліваць карысны падарунак ад банка. А раз у год яшчэ і можна будзе паўдзельнічаць у розыгрышы паездкі для сям’і ў далёкае замежжа.
НА ЗДЫМКУ: каб павіншаваць удзельніка праграмы “Расці вялікі!” Ігара Ляўко з днём нараджэння, начальнік аддзела рознічных паслуг РКЦ №40 ААТ “Белаграпрамбанк” Вольга Гільніч завітала з падарункам прама ў дзіцячы садок №3 г. Докшыцы. Задаволенымі засталіся ўсе малышы.
Матэрыялы падрыхтавала Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *