В День Конституции Республики Беларусь докшицкие школьники получат паспорт

img_2424Дзень Канстытуцыі – гэта не проста афіцыйнае свята, але і памятная дата прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі. Менавіта 15 сакавіка 1994 года быў прыняты асноўны закон краіны, які з’яўляецца галоўным гарантам грамадзянскіх правоў і свабод.
Вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць свой першы ў жыцці афіцыйны дакумент. Сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, якое традыцыйна ладзіцца ў гэты дзень на сцэне ККЗ “Іскра”, паўнавартаснымі грамадзянамі сваёй краіны стануць 41 падлетак Докшыччыны. Сярод іх – вучні Тумілавіцкай школы Яна Мітрафанава і Міхаіл Галінскі (на здымку).
– Атрыманне першага ў жыцці афіцыйнага дакумента, для кожнага з нас – вельмі хвалюючы і адказны момант, – упэўнена Яна. – Быць грамадзянінам сваёй Радзімы — значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, добрасумленна выконваць свае абавязкі, быць працавітым і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і абароне.
Самае актуальнае права для моладзі – права на адукацыю, а таму новаспечаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь паабяцалі сваімі вучобай, працай і справамі быць дастойнымі памяці дзедаў і прадзедаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *