Девятиклассник СШ№2 г. Докшицы Никита Канашиц всегда рад помочь Евгении Фёдоровне Андреевой

img_6325Напэўна, самай вялікай радасцю для старэйшага пакалення з’яўляецца ўдзячнасць нашчадкаў. Ад сустрэч з унукамі яны нібыта наталяюцца энергіяй, а ў адказ дзеляцца жыццёвым вопытам і бязмежнай любоўю. Дзевяцікласнік СШ № 2 г. Докшыцы Мікіта Канашыц штодзень спяшаецца наведаць Яўгенію Фёдараўну Андрэеву, якую любіць, як родную, каб дапамагчы ёй па гаспадарцы або проста пагутарыць.

– У свае 88 гадоў бабуля Жэня вельмі пазітыўная і няўрымслівая, – дзеліцца Мікіта. – Яна цудоўны кулінар, а таму вельмі часта радуе разнастайнымі прысмакамі. У Яўгеніі Фёдараўны быў вельмі цяжкі лёс.

У 1942-43 гадах іх сям’я жыла пад Псковам. Там на той час праходзіла лінія фронту. Мясцовыя жыхары былі сведкамі шматлікіх нямецкіх бамбёжак. Аднойчы маленькая Жэнечка выйшла на прагулку. У гэты час фашысты здзейснілі чарговы налёт на горад. Адзін са снарадаў трапіў проста ў іх дом. Мама дзяўчынкі загінула. Яўгенію забралі ў нямецкі працоўны лагер для савецкіх дзяцей. Як там жылося, бабуля ўспамінае са слязьмі і амаль нічога не расказвае. Толькі ўздыхае, што такога не пажадала б і ворагу. Але, як яна кажа, за чорнай паласой заўсёды будзе белая. Лёс закінуў яе ў Санкт-Пецярбург, у якім яна пазнаёмілася з маладым прыгажуном, курсантам ваеннага вучылішча Паўлам. Гэта было каханне з першага погляду. Маладая сям’я вярнулася на радзіму бабулі. Дзядуля служыў у райваенкамаце, а бабуля да пенсіі працавала ва ўнівермагу, які на той час размяшчаўся ў будынку сучаснага райста. Андрэевы нарадзілі двух сыноў – Андрэя і Аляксандра, якія, за прыкладам бацькі, таксама абралі жыццёвай сцяжынай ваенную навуку.

Я вельмі ўдзячны Яўгеніі Фёдараўне за яе клопат, за выхаванне, за тое, што заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *