Культура в фотообъективе: «Что имеем — не храним…»

img_0573 img_0577

Лета, лічыце, уступае ў свае правы. Надыходзіць вольніца для дзяцей, якія дружна накіруюцца да вулічных забаў. Ці падрыхтаваны дзіцячыя пляцоўкі райцэнтра да сустрэчы са сваімі актыўнымі карыстальнікамі? Такім пытаннем мы задаліся ў мінулы чацвер і з верным памочнікам журналіста фотаапаратам зрабілі міні-аб’езд прыдамавых тэрыторый шматпавярховікаў.
Пабывалі на вуліцах Карла Маркса, Гайдара, Палявой, заехаліся ў гарадскі парк па вуліцы Піянерскай. Усюды маюцца дзіцячыя пляцоўкі з пэўным наборам канструкцый, пясочнікі не пустыя, многія горкі, арэлі, лесвіцы, лаўкі ззяюць свежай фарбай вясёлых колераў. Крыху горш справы з наяўнасцю пляцовак па Чарняхоўскага і цэнтральных Школьнай і Ленінскай, дзе ў вузкіх дварах месца хапае ці толькі на арэлі, ці толькі на пясочніцу, а каля некаторых дамоў няма і гэтага.
А таму, пэўна, удвая незразумелымі жыхарам гэтых вуліц былі сюжэты, занатаваныя на вялікай, прасторнай пляцоўцы з багатым наборам забаў каля нядаўна пабудаванага дома № 36 па вуліцы Палявой. Зламаныя арэлі (здымак №1) дысанавалі з карцінкай агульнага дабрабыту. Аб прычынах іх стану можна разважаць доўга, але, хутчэй за ўсё, з грамадскімі арэлямі, як і з лавачкай, ад якой адарвалі дошку, па-вандальску абышліся не дзеці, а хтосьці старэйшы. І не малыя, відавочна, напаўнялі, скрыню для смецця на дзіцячай пляцоўцы (здымак №2).
Чаму так адбываецца? Прычын шмат, але ўсе яны ў спажывецкіх адносін да выгод, да якіх сам не прыклаў аніякіх намаганняў. Калі б бацькі з новабудоўлі зрабілі гэту пляцоўку для дзяцей самі, то, напэўна, прасачылі б за тым, каб яе не зламалі і не дазволілі піўным ПЭТ-бутэлькам знаходзіцца ў месцы адпачынку для дзяцей. Тым больш, што каля шматпаварховікаў устаноўлены кантэйнеры, у тым ліку і для раздзельнага збору смецця, што называецца, у крокавай даступнасці.
І апошняе, калі адным дварам арэляў зашмат, іншыя прымуць іх да сябе з радасцю.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *