В Докшицах прошёл праздник посвящённый Международному Дню защиты детей (+ ФОТО)

img_9298

Першага чэрвеня ў парку па вул. Гайдара ў райцэнтры адбылося свята “Усе мы родам з дзяцінства”, прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Нават дождж не стаў перашкодай у правядзенні мерапрыемства, якое распачалося канцэртам юных спевакоў і танцораў Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага, а таксама раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Добры настрой стараліся падтрымаць казачныя героі, у ролі якіх выступілі артысты ГЦК. Яны ж правялі з дзецьмі некалькі вясёлых конкурсаў. Усіх, хто не пабаяўся дрэннага надвор’я і завітаў на свята, чакалі забаўляльныя пляцоўкі дзіцячай бібліятэкі, раённага ЦДіМ, майстар-класы ад майстроў Дома рамёстваў, прысмакі ад народнага клуба нацыянальнай кухні і гульні “Шчадроўка” і віктарына ад супрацоўнікаў РАНС. У розныя колеры, у прамым сэнсе слова, расфарбавалі дзеці адзін аднаго фарбамі Холі, фестываль якіх быў абяцаны на гэты дзень. Пад вясёлыя танцавальныя хіты задаволеныя хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэлі доўгачаканае лета.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *