Много цветов не бывает на территории Докшицкого района газообеспечения

img_0808

img_0804 Гэта пераканаўча даказвае Докшыцкі раён газазабеспячэння. Тэрыторыя прадпрыемства падобна да казачнай кветкавай краіны, якая стракаціць разнастайнымі колерамі і формамі. Вядома, што прыгажосць тут пануе заўсёды. Аднак кожны год нешта зменьваецца і абнаўляецца. Што ж трэба, каб наваколле радавала вока? Напэўна, жаданне ствараць прыгажосць. А яно, безумоўна, ёсць у тутэйшых супрацоўнікаў. Каб кветкавая краіна буяла ў росквіце, неабходна прыкласці намаганні, што называецца, папацець. Таму яшчэ з зімы тут задумваюцца над тым, чым будуць радаваць сябе, горад і гасцей. Закупляецца насенне, высяваецца, прарошчваецца на падаконні, а потым расада клапатліва даглядаецца ў сваёй жа цяпліцы. Пазней зялёныя гадаванцы ўкараняюцца на вызначаным месцы. Радуецца вока, спявае душа, бо добрая справа мае станоўчую аддачу.
Кветкі, безліч кветак… Чым не падарунак роднаму гораду да святочнай даты.
А недалёка ад прадпрыемства красуюцца, так званыя, кааператыўныя дамы. Там аздобаю зіхаціць толькі канюшынавы дыван і разнамасныя аўтамабілі пад вокнамі на пляцоўках. А маглі б расці дрэвы, прыгожыя дэкаратыўныя кусты. Няўжо няма ў маладых гаспадароў жадання ўпрыгожыць месца, дзе жывуць, дзе гуляюць іх дзеці?
На здымку: над чарговай кветкавай экспазіцыяй чаруюць Алена Юхнавец, Часлава Шылёнак і Таццяна Янковіч.
Паважаныя чытачы! Дзяліцеся, калі ласка, інфармацыяй наконт падарункаў гораду і тэлефануйце нам па нумарах: 2-13-67, 2-10-47.

Дзяжурная па горадзе Ірына Несцяронак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *