Докшицкие культработники отпраздновали свой профессиональный праздник

img_2698У чацвер у ККЗ “Іскра” ладзілася свята да прафесійнага Дня работнікаў культуры. Як адзначыла ў віншавальным слове намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч, культура – гэта адзіная галіна, у якой кожнае свята – работа. Той, хто працуе ў ёй па закліку сэрца, можа смела сказаць, што яго штодзённая дзейнасць – гэта заўсёды свята.
З цёплымі віншавальнымі словамі звярнулася да сваіх калег начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская.
Па традыцыі на свяце падвялі вынікі дзейнасці галіны і ўручылі ўзнагароды лепшым работнікам. Граматы раённага выканаўчага камітэта атрымалі загадчык філіяла № 1 гарадскога Цэнтра культуры Крысціна Гмырак і загадчык Сітцаўскага дома культуры Яўгенія Кішыла. Граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана бібліятэкар Янкаўскай сельскай бібліятэкі Ала Гаўрыловіч. Падзякі Міністэрства культуры аб’яўлены загадчыку раённай дзіцячай бібліятэкі Алене Гудзь, дырэктару Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага Вользе Сушко і калектыву філіяла № 1 гарадскога Цэнтра культуры. Граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама былі ўручаны калектывам Бягомльскай дзіцячай школы мастацтваў і раённага Дома рамёстваў, бухгалтарам цэнтралізаванай бухгалтэрыі Ганне Скварцовай і Людміле Казлёнак, а таксама загадчыцы Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанкі Вользе Батура. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны бібліятэкар Парплішчанскай бібліятэкі Святлана Атрахімовіч, загадчык Барсукоўскага СДК Ангеліна Красільнікава, загадчык Літоўскай бібліятэкі Алена Тумашэвіч, тэхнічны работнік Параф’янаўскага СДК Інеса Вагнер. Граматы раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымалі загадчык Валкалацкага СДК Марыя Кімстач і загадчык Таргуноўскага клуба-бібліятэкі Вольга Квачонак.
На свяце бурнымі апладысментамі віталі ветэранаў працы галіны.
Як заўсёды, жартоўным было прадстаўленне маладых спецыялістаў, якія падчас мерапрыемства сталі ўдзельнікамі праекта “Ты трапіў”. Памятныя падарункі новаспечаным культработнікам Аляксандру Дзеравянку, Марыі Плыгаўка і Ірыне Пераплётавай уручыла адзін з самых вопытных работнікаў галіны Ірына Касцюк.
Завяршылася свята традыцыйнай цырымоніяй уручэння прэміі года “Іскра”, якую сёлета атрымалі загадчыца Гарадзішчанскай бібліятэкі-клуба Раіса Вярцінская, загадчыца Крыпульскага СДК Ірына Штоль, настаўніца тэатральнага аддзялення Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вераніка Місачэнка, загадчык раённага Дома рамёстваў Іна Карпека, мастак-афарміцель цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Алена Івановіч, настаўніца Крулеўшчынскай ДШМ Ірына Васільева і саліст народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” Аляксандр Яцына.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *