Идет выдвижение кандидатов

bezymyannyjПачаўся чарговы этап кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы – вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Як паведаміла старшыня раённай выбарчай камісіі Наталія Ждановіч, ён будзе доўжыцца да 8 студзеня. Вылучэнне кандыдатаў можа адбывацца трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый, ад працоўных калектываў. За рэгістрацыю кандыдатуры грамадзяніна ў абласны Савет дэпутатаў павінна быць сабрана не менш за 150 подпісаў, у раённы – не менш за 75 і ў сельскі Савет дэпутатаў – не менш за 20 подпісаў. Пры гэтым, каб зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, кандыдат у дэпутаты прадстаўляе ў камісію пісьмовую заяву, копію пашпарта і спіс ініцыятыўнай групы колькасцю ад 3 да 10 чалавек (уключаючы яе кіраўніка).
Падпісныя лісты будуць прымацца да 8 студзеня, затым з 9 па 19 студзеня акружная і тэрытарыяльная камісіі бу­дуць праводзіць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. Пасля гэтага стартуе наступны этап – перадвыбарная агітацыя. Яна пачнецца з 9 студзеня і будзе доўжыцца па 17 лютага ўключна. Да пачатку агітацыі, але не пазней за 5 студзеня, бу­дуць вызначаны месцы для правядзення ў апавяшчальным парадку кандыдатамі ў дэпутаты масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання). На тэрыторыі ўчасткаў для галасавання будуць выдзелены месцы для размяшчэння друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Да гэтай даты камісія вызначыцца і з памяшканнямі для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, іх давераных асоб з выбаршчыкамі.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *