В Бегомльском музее прошло мероприятие, посвященное 100-летию создания БССР

img_2564Вучні школы, а таксама працоўная моладзь Бягомльшчыны сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння БССР, якое ініцыявалі спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.

Сустрэча прайш­ла ў Бягомльскім музеі народнай славы, дзе для наведвальнікаў была арганізавана тэматычная выстава “Росквіт рэспублікі маёй”. Кожны мог паглыбіцца ў гісторыю станаўлення і развіцця БССР, пабачыўшы выставу карцін мясцовага мастака Уладзіміра Сакалова, пагартаўшы кнігі пра жыццё Уладзіміра Леніна.
З экскурсіі, якую правяла супрацоўніца музея Ала Каралевіч, прысутныя даведаліся многа новага аб знакамітых земляках нашага краю, прыгадалі гады Вялікай Айчыннай вайны, на некаторы час вярнуліся ў мінулае БССР. Апошняй кропкай экскурсіі стала наведванне залы, дзе размешчаны сучасныя экспанаты і фотаздымкі.
— Гаворачы пра гісторыю БССР, нельга не закрануць сучаснасць, — сказала Ала Уладзіміраўна. — Зразумела, што каб не было мінулага, наўрад ці можна было б казаць пра дасягненні сённяшняга дня. Жыццё працягваецца, і ра­зам з ім працягваецца гісторыя нашай краіны.

Тэкст і фота
Таццяны ШУСТОЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *