ГАИ информирует: «Декада безопасности»
У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 15 па 25 мая Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Дэкада бяспекі”.
Правілы дарожнага руху аднолькавыя для дзяцей і дарослых. На жаль, яны напісаныя не зусім дзіцячай мовай. А таму галоўная задача бацькоў – дасціпна растлумачыць правілы дзецям, а таксама папярэдзіць аб небяспецы ад іх невыканання.
З пачатку бягучага года на дарогах Віцебскай вобласці адно дзіця загінула, дзесяць непаўналетніх атрымалі траўмы. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перавозка дзяцей у аўтамабілі без спецыяльнага ўтрымліваючага абсталявання (бусцера) – забаронена. За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адносінах да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.
Я. ХІЛЬКО,
в.а. начальніка АДАІ РАУС капітан міліцыі.