Как сделать предприятие успешным —знает Людмила Гордеева из Докшицкого района

0-02-04-13af5c05a9d2d8abc47545d76886ac7ec4997848203f1d882368888ec861aa57_b99979fe30 чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаць эканамісты, ад якіх у пэўнай ступені залежыць перспектыўнае развіццё любога прадпрыемства. Гэта ім неабходна тонка адчуваць кан’юнктуру рынку, каб прадпрыемству працаваць рэнтабельна. Для начальніка планава-эканамічнага аддзела ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Людмілы Гардзеевай гэта задача цалкам падуладная. 

– Ад таго, наколькі прафесійна мы зможам прааналізаваць гаспадарчую дзейнасць, выявіць страты, адшукаць шляхі больш рацыянальнага расходу рэсурсаў, скласці бізнес-план, – гаворыць Людміла Фядотаўна, – у многім залежыць, як далей будзе жыць калектыў.
Па словах кіраўніцтва, у начальніка планава-эканамічнага аддзела гэта атрымліваецца. Яна тонкі аналітык, умее прадбачыць эканамічныя фактары, якія будуць уплываць на далейшае развіццё прадпрыемства. Для таго каб стаць прафесіяналам, спецыялісту спатрэбіўся не адзін год. У лясную гаспадарку Гардзеева прыйшла пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1992 годзе. Спачатку працавала вядучым спецыялістам па прамысловай дзейнасці. Вопыт пераймала ў калег, а праз некалькі гадоў закончыла яшчэ і Мінскі фінансава-эканамічны каледж, палічыўшы, што, каб дасягнуць нечага большага, стаць сапраўдным прафесіяналам справы, трэба мець не адну адукацыю.
Станаўленне прадпрыемства, яго мадэрнізацыя, выхад на знешні рынак адбываліся пры непасрэдным удзеле Людмілы Гардзеевай. Сёння Бягомльскі лясгас – гэта наяўнасць разліковай лесасекі, уласная сыравінная база, дастаткова высокі ўзровень забяспечанасці лесанарыхтоўчай і лесавознай тэхнікай, наладжаная схема збыту прадукцыі, у тым ліку на экспарт.
– Не сакрэт, што часам узнікаюць і праблемныя пытанні, – удакладняе эканаміст. –Сёлета, напрыклад, пэўныя складанасці ўзніклі са збытам драўніны ў сувязі з абмежаваннем экспарту “кругляку”. Таму прыйшлося шукаць новыя рынкі і пакупнікоў на прадукцыю. Але і з гэтай задачай паступова спраўляемся і разгружаем склады.
За гады сваёй прафесійнай дзейнасці Людміла Гардзеева зарэкамендавала сябе адказным, высока­кваліфікаваным спецыялістам. Яе работа неаднаразова адзначалася Ганаровымі граматамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, шматлікімі падзякамі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік планава-эканамічнага аддзела Бягомльскага лясгаса Людміла Гардзеева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *