Единый день информирования состоялся в Бегомльском лесхозе

img_7624Тэме абароны мацярынства і дзяцінства быў прысвечаны чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Падчас сустрэч, якія адбыліся ва ўсіх працоўных калектывах раёна, абмяркоўваліся пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. Як пастаянна адзначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, “сацыяльная палітыка, што праводзіцца ў дзяржаве, садзейнічае таму, каб жанчыны маглі ўвасобіць сваё прызначэнне – вырасціць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей”. Меры, якія прадпрымаюцца ў гэтым напрамку, дазваляюць планамерна абараняць мацярынства і дзяцінства, павышаць статус і прэстыж узорнай сям’і.

З працоўным калектывам ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” у Адзіны дзень інфармавання насельніцтва сустрэўся старшыня райвыканкама Алег Пінчук. На мерапрыемстве кіраўнік раёна адзначыў, што да­дзенае прадпрыемства – адно з лепшых у рэспубліцы, а таму галоўнай задачай кожнага, хто тут працуе, павінна быць захаванне і прымнажэнне таго, што ёсць. Алег Леанідавіч заўважыў, што актуальнымі пытаннямі дзейнасці ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” на сённяшні дзень з’яўляюцца абнаўленне тэхнікі, рэалізацыя драўніны і навя­дзенне парадку ў лесе.
Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання насельніцтва выступіла намеснік дырэктара ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Ганна Ярашэвіч, якая паведаміла, што на дадзены момант на прадпрыемстве 14 жанчын знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, значацца 17 шматдзетных сем’яў, якія напярэдадні новага навучальнага года атрымаюць матэрыяльную дапамогу: на кожнага школьніка будуць выплачаны дзве базавыя велічыні.
Сустрэчу з працоўным калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Докшыцкім раёне Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. На мерапрыемстве была даведзена інфармацыя аб колькасці шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў у раёне, а таксама пра асноўныя прававыя аспекты іх дзяржаўнай падтрымкі і абароны.
Удзельнікі Адзінага дня інфармавання даведаліся пра сучасныя дасягненні беларускіх спецыялістаў у сферы аховы здароўя маці і дзіцяці.
Акрамя гэтага, была разгледжана дадатковая тэма – прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *