17 ноября — выборы депутатов Палаты представителей Национального собрания

banner_vybory-2019-belarus-800x44517 лістапада адбудзецца адметная падзея ў жыцці краіны – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Яшчэ сёння можна скарыстацца магчымасцю і прагаласаваць датэрмінова. Калі ў выбаршчыка па нейкай прычыне не атрымліваецца прыйсці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень, то аддаць свой голас ён можа сёння, да 19 гадзін. У першы дзень датэрміновага галасавання на Віцебшчыне сваім правам скарысталіся 5,52 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спіскі для галасавання. Па дадзеных Цэнтрвыбаркама, грамадзяне паўночнага рэгіёна прадэманстравалі самую высокую актыўнасць сярод абласцей на старце фінальнага этапу парламенцкага марафона.
Калі па стане здароўя ці па іншай уважлівай прычыне грамадзянін не можа прыйсці ў дзень выбараў на ўчастак для галасавання, ён мае права ў пісьмовай ці вуснай форме звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць для яго галасаванне па месцы знаходжання ў дзень выбараў – на даму. Такі зварот можна накіраваць і са старонняй дапамогай (напрыклад, праз сваякоў) ва ўчастковую камісію. У дзень галасавання зварот будзе задаволены, калі паступіць не пазней, як за дзве гадзіны да закрыцця ўчастка.
У дзень выбараў, 17 лістапада, выбарчыя ўчасткі пачынаюць сваю работу ў 8.00. Аддаць свой голас за кандыдата ў гэты дзень можна будзе да 20.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *