Школьники из Докшиц побывали на главной ёлке страны

Лепшыя з лепшых (злева направа): Ігар Галавашка, Вікторыя Чарнуха, Ульяна Янковіч і Дзяніс Букаты.

Лепшыя з лепшых (злева направа): Ігар Галавашка, Вікторыя Чарнуха, Ульяна Янковіч і Дзяніс Букаты.

Апафеозам самай добрай акцыі “Нашы дзеці” стала навагодняе дабрачыннае свята ў Палацы Рэспублікі, якое прайшло 27 снежня. Удзел у ім прыняў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. На галоўную ёлку краіны прыехалі дзеці з усёй Беларусі. Гэта сіроты, пераможцы алімпіяд, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, юныя грамадскія актывісты. Сярод іх і школьнікі з нашага раёна. Пераможцы фіналу рэспубліканскага тэлепраекта “Я знаю”, шэрагу прадметных алімпіяд, у тым ліку і рэспубліканскіх, Косця Сайкоўскі і Яна Кімстач, а таксама пераможца рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывыя класіка” Марыя Наско.
У гэты ж дзень у абласным цэнтры адбылося традыцыйнае навагодняе дабрачыннае свята, якое сабрала ў ККЗ “Віцебск” каля тысячы рабят ад 8 да 14 гадоў. Дэлегацыю нашага раёна прадстаўлялі 25 вучняў, сярод якіх пераможцы самых розных конкурсаў і алімпіяд Таццяна Ляйчынская, Матвей Славікоўскі, Павел Рандарэвіч, Артур Букаты, Мілана Пятровіч, Яна Клімко, Славяна Хадасевіч, Герман Каляга, Люба Савулава, Аліна Александровіч, Антон Кухта, Даша Дземідовіч, Валерый Ялцэвіч, Юліяна Палідавец, Аляксей Крук, Вадзім Лычко, Надзея Ясючэня, Арсеній Абымаха, Максім Шаркевіч, Насця Цягуновіч, Аляксандра Елісеенка, Даша Гайдукоўская, Віялета Скробут, Ульяна Спірыдонава, Цімафей Мітрафанаў.
Для дзяцей на святах былі падрыхтаваныя музычна-сцэнічныя шоу, галоўная ідэя якіх – цуды і добрыя справы заўсёды патрэбныя і вельмі важныя, бо ўсмешкі, радасць і, канечне, падарункі – гэта тое, што заўсёды патрэбна дзецям.
Урачыстасць ушанавання лепшых вучняў адбылася і ў райцэнтры. Ганаровым госцем свята, якое прайшло ў ККЗ “Іскра”, стала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. Яна прызналася, што прысутнічаць на дзіцячых святах – вялікі гонар і адказнасць, бо дзіцячыя ўсмешкі – гэта сапраўднае шчасце. Валянціна Юр’еўна ўручыла Граматы пераможцам раённага этапу прадметных алімпіяд, а таксама розных конкурсаў і спаборніцтваў. Прыемным момантам свята стала ўручэнне спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падрымцы адораных дзяцей вучаніцы СШ № 1 г. Докшыцы Вікторыі Чарнуха, якая, як вядома, летась заняла 2-е месца ў рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове.
Музычныя падарункі ўдзельнікі ўрачыстасці атрымалі ад юных артыстаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота Я. Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *