Информация ГАИ «Безопасные каникулы»
“Бяспечныя канікулы”. Пад такой назвай з 26 снежня 2019 у рэспубліцы стартавала акцыя, ініцыяваная Дзяржаўтаінспекцыяй, якая будзе доўжыцца па 12 студзеня 2020 года. У гэтыя дні ва ўстановах адукацыі, а таксама працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў праходзяць інфармацыйна-тлумачальныя мерапрыемствы на тэму асабістай бяспекі. Вадзіцеляў заклікаюць выкарыстоўваць пасіўныя сродкі бяспекі (аўтакрэслы, бустары, спецыяльныя падушкі) падчас перавозкі малалетніх пасажыраў да месцаў адпачынку, дзіцячых забаў на асабістым транспарце, забяспечваць бяспеку дзяцей у аўтобусах у саставе арганізаваных груп.
У зімовы перыяд рэзка ўзрастае верагоднасць ДТЗ. Зімой дзень карацейшы, цямнее рана, таму трэба пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі і быць асабліва ўважлівымі.