Стать примером своему ребёнку предлагают сотрудники райотдела ГАИ в Докшицах

0-02-05-604995fc5e491a3987eb1afc34d4b594fe3a7f47d879974c335ceb69f42295fb_65d13b09З 6 па 15 сакавіка райаддзел ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх.
У студзені 2020 года ў рэспубліцы, пры захаванні на мінулагоднім узроўні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, іх рост зафіксаваны ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. Большасць непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху (58,6 працэнтаў) атрымалі траўмы ў якасці пешаходаў. 89, 7 працэнтаў – 26 дзяцей – пацярпелі па віне дарослых. Аналіз ДТЗ паказвае, што большасць з іх атрымалі траўмы на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Трэць пацярпелых непаўналетніх пасажыраў перавозілася з парушэннем устаноўленых правілаў.
У лютым назіраўся рост параненых у аўтааварыях дзяцей у 2,1 разы ў параўнанні з мінулым годам.
Паважаныя дарослыя! Будзьце пільнымі на дарогах і не парушайце Правілы дарожнага руху. Памятайце, што менавіта вы служыце прыкладам сваім дзецям.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *