Лучших юных легкоатлетов выбрали в Докшицком районе

Каб дабегчы да фінішу, трэба выбраць правільны тэмп на старце.

Каб дабегчы да фінішу, трэба выбраць правільны тэмп на старце.

У мінулыя выхадныя юныя спартсмены раёна сабраліся на традыцыйныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. Удзельнікамі сталі больш за трыццаць вучняў 5 – 6 класаў.

Свае фізічныя і спартыўныя здольнасці рабяты дэманстравалі ў бегу на 60 метраў, скачках у даўжыню з разбегу і кіданні мяча. Завяршальным этапам спаборніцтваў стаў крос, падчас якога хлопчыкі пераадольвалі 800 метраў, а дзяўчынкі – 500 метраў.
Самымі паспяховымі кідальнікамі сталі крулеўшчынскія спартсмены Ілья Драбёнак і Аляксандра Ліннік, спартыўны снарад якіх адляцеў на 31 і 21 метры адпаведна. На кароткай дыстанцыі лепшы час паказалі Маргарыта Грыгор’ева з Тумілавіцкай ДС-БШ і Яўген Каржэвіч з Бярозкаўскай ДС-БШ. У выпрабаванні на трываласць у бегу на 800 метраў самым хуткім аказаўся Аляксандр Гільніч з Сітцаўскай школы, які пера­адолеў дыстанцыю за 2 хвіліны 59 секунд. Аляксандра Навойчык з СШ № 2 г. Докшыцы свае 500 метраў прабегла за 1 хвіліну і 46 секунд. Самымі спрытнымі скакунамі сталі бягамль­чанка Сняжана Батура і зноў жа Яўген Каржэвіч.

Пераможцы вызначаліся па колькасці набраных балаў ва ўсіх спаборніцтвах. А таму ў індывідуальным заліку дыпломам за першае месца ўзнагароджаны Маргарыта Грыгор’ева і Яўген Каржэвіч. На другім месцы – Аляксандра Навойчык і Мацвей Шопат (Бягомльская СШ). Бронзавымі прызёрамі сталі Ксенія Пакора з СШ № 1 г. Докшыцы і Аляксандр Гільніч.
Як заўсёды, былі падве­дзены вынікі і па школах, якія падчас спаборніцтваў па­дзяляюцца на тры групы па колькасці навучэнцаў. А таму і пераможцаў было вызначана па тры. Сёлетнія чэмпіёны “Шкаліяды” – Бярозкаўская ДС-БШ, а таксама Параф’янаўская і Бягомльская СШ. Срэбранымі прызёрамі спаборніцтва на гэты раз сталі спартсмены з Тумілавіцкай, Сітцаўскай і СШ №1 г. Докшыцы. За трэцяе месца былі ўзнагароджаны Барсукоўская, Парплішчанская і Крулеўшчынская школы.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *