Приглашает открытый районный фестиваль народного творчества “Бягомльшчына родная, музычная, народная”
У суботу, 22 ліпеня, у г.п. Бягомль адбудзецца адкрыты раённы фестываль народнай творчасці “Бягомльшчына родная, музычная, народная”.
У рамках фестывалю пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння г.п. Бягомль.
У праграме:
з 12.00 – (пляцоўка каля ГДК) работа пляцовак народных майстроў, іх майстар-класы, выстава-продаж вырабаў умельцаў. Работа дзіцячых атракцыёнаў, фудкортаў.
Таксама ў 12.00 каля Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П.Панчанкі пачнецца экскурсія на радзіму паэтаў-землякоў “Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток” (г.п. Бягомль – в. Маргавіца).
15.30 – (Бягомльскі музей народнай славы) круглы-стол з удзелам народных майстроў.
17.00 – урачысты мітынг і традыцыйны малебен каля памятнага знака насупраць храмаў гарпасёлка;
– шэсце да месца правядзення свята;
– ускладанне кветак да Брацкай магілы.
17.40 – прэзентацыя тэматычных пляцовак арганізацый і прадпрыемстваў Бягомльскага сельсавета.
18.30 – урачыстае адкрыццё свята.
19.30 – выступленне ВІА “Скіфы” з Пастаў, “Анамалія” з Маладзечна і “8 рэгіён” з г.п. Бягомль.
21.00 – канцэртная праграма беларускага гурта “Дразды”.
Завяршыцца свята дыскатэкай.