В Докшицах дан старт республиканской благотворительной акции «Наши дети»

img_2715

У пятніцу ў канцэртнай зале Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага быў дадзены афіцыйны старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. З найлепшымі пажаданнямі шчасця, здароўя, выдатнай вучобы і вясёлых навагодніх свят да маленькіх удзельнікаў мерапрыемства звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

– Упершыню акцыя адбылася па ініцыятыве Прэзідэнта нашай дзяржавы ў 1995 годзе, – сказала Аксана Эдуардаўна, – Марафон дабрыні працягваецца ўжо больш за дваццаць гадоў. Вось і сёлета яго ўдзельнікамі ў нашым раёне з задавальненнем сталі прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і партыі. Мэта мерапрыемства адна – атуліць цяплом і клопатам маленькіх жыхароў нашай краіны, у першую чаргу, выхаванцаў дзіцячых дамоў, дамоў сямейнага тыпу, школ-інтэрнатаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, пацыентаў дзіцячых бальніц і рэабілітацыйных цэнтраў, якія асабліва востра маюць патрэбу ва ўвазе ў навагоднія і калядныя дні.

А якое ж навагодняе свята без Дзеда Мароза і Снягуркі? Разам з доўгачаканымі казачнымі персанажамі хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі жартоўныя загадкі і спявалі карагодныя песні. У вясёлыя гульні малечу запрасілі героі мультфільма – фіксікі.

Таксама на мерапрыемстве былі распачаты рэспубліканская акцыя БРСМ і БРПА “Цуды на Каляды” і раённая акцыя “Куфэрак цудаў”.

Лідар моладзевай арганізацыі Яўгенія Шаура звярнулася да дзяцей і дарослых з заклікам верыць у цуды і прапанавала Аксане Палачанінай выцягнуць з “Куфэрка цудаў” пісьмо з жаданнем.

Дарэчы, кожны ахвотны можа дапамагчы ў выкананні самых запаветных мар маленькіх жыхароў раёна. Пункт збору падарункаў адкрыты ў РК ГА “БРСМ” па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14, каб. 107.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

img_2700 img_2704 img_2705 img_2711 img_2720 img_2732 img_2736 img_2739 img_2747

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *