Инспекторы Докшицкого РОЧС провели рейд в жилом секторе

Заўваг да Лідзіі Рудак з Докшыц у пажарных не было.

Заўваг да Лідзіі Рудак з Докшыц у пажарных не было.

У рэйдавым мерапрыемстве РАНС прыняла ўдзел аглядавая камісія ў складзе супрацоўнікаў міліцыі, ЖКГ, энерганагляду, газавай службы, работнікаў устаноў аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама карэспандэнта «РВ». Днямі былі абследаваны домаўладанні, якія знаходзяцца на тэрыторыі Докшыцкага, Сітцаўскага і Крулеўшчынскага сельсаветаў.

– Мы наведваем адзінокіх і адзінокапражываючых пажылых людзей, шматдзетныя сем’і, сем’і, у якіх непаўналетнія дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і знаходзяцца на розных відах уліку, – расказвае інспектар сектара прапаганды РАНС Валянціна Траба. – Прычын такога візіту можа быць шмат, але галоўнае ў нашай рабоце – зберагчы жыццё людзей. Рэгулярна нагадваем правілы пажарнай бяспекі, тлумачым, чаму так важна дома мець пажарны апавяшчальнік. Безумоўна, правяраем і пячное ацяпленне, ці няма якіх парушэнняў у яго эксплуатацыі.

Самыя грубыя парушэнні звычайна выяўляюцца ў пітушчых людзей і непрацаўладкаваных. Гэта калі ў хаце не павапнавана печка, на дымаходзе трэшчыны, адсутнічае перадтопачны ліст. Больш актыўна такія праверкі праводзім летам, каб домаўладальнік мог выправіць хібы да пачатку халоднага сезона. Дапамагаюць нам газавікі і энергетыкі. Яны сочаць, каб газавая пліта была ў спраўнасці, а таксама праводка, разеткі, карацей, усё, што звязана з электрычнасцю.

Трэба адзначыць, што, калі выяўляюцца парушэнні, гаспадару даецца час на іх ліквідацыю. Затым адпаведныя службы паўторна правяраюць жыллё, ці выправілася сітуацыя ў лепшы бок.

– Напрыклад, у бабулі, якая жыве ў доме па вуліцы М. Горкага ў райцэнтры, заўважылі трэшчыну на печцы, – расказвае Валянціна. – Яна інвалід І групы, прычым адзінокая, і дапамагчы старэнькай няма каму. Таму да пенсіянеркі ў бліжэйшы час накіруюць печніка з ТЦСАН.

А вось да яе суседа, таксама адзінокага пенсіянера, у камісіі заўваг практычна не было. Дзядулю толькі нагадалі, што надышоў час замяніць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку.
За два тыдні з пачатку новага года ў раёне абследавана 303 домаўладанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *