Докшицкий район посетили ветераны из Мяделя

2591739-original

Докшыцкай раённай арганізацыяй ветэранаў праводзяцца знакавыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод апошніх – сустрэча з дэлегацыяй ветэранаў Мядзельскага раёна з мэтай абмену вопытам работы па прапагандзе захавання гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну.

Маршрут быў пракладзены такім чынам, каб можна было азнаёміць гасцей з гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчынай: касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў
аг. Валкалаты; Валкалацкі сельскі дом культуры (выступленне народнага вакальнага ансамбля “Прызбачка”, паказ і развучванне бытавых танцаў); Брацкая магіла-пахаванне ахвяр вайны (агр. Параф’янава, дзе вучні мясцовай школы паведамілі ўдзельнікам пра ўспаміны відавочцаў ваенных падзей); Докшыцкі раённы дом рамёстваў (азнаямленне з работай майстроў). Падчас наведвання мемарыяльнага комплексу “Шунеўка” загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Сарокіна расказала пра ініцыятыву стварэння мемарыяла, трагедыю жыхароў спаленай вёскі і, у прыватнасці, маленькіх дзяцей, якіх фашысты кінулі жывымі ў калодзеж. Ветэраны ўсклалі кветкі да мемарыяла “Праклён фашызму”.

У Бягомльскім музеі народнай славы для гасцей была арганізавана экскурсія і прагляд фільмаў.

Раённая ветэранская арганізацыя выказвае падзяку за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства Валкалацкаму сельскаму дому культуры, Параф’янаўскай школе, Докшыцкаму хлебазаводу, Дому рамёстваў, Бягомльскаму музею народнай славы.

Ларыса КАНДРАТОВІЧ,
старшыня раённай
ветэранскай арганізацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *