Начальник районного отделения Департамента охраны Михаил Яловик: «Носить погоны — дело семейное»

img_9365-s

Начальнікам раённага аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Яловік назначаны ў лютым, калі былы кіраўнік арганізацыі Аляксандр Палідавец быў пераведзены на службу ў сталіцу. Адказнасць, надзейнасць, вялікае жаданне да самаўдасканальвання Аляксандр Валер’евіч прыкмеціў у Міхаіла з першых дзён яго работы ў падраздзяленні.

– Да дысцыпліны прывучыў з дзяцінства бацька, – гаворыць Міхаіл. – Ён ваенны. Магчыма, таму і мы з малодшым братам выбралі дзейнасць у сілавых структурах. Падчас службы ў арміі авалодаў двума відамі адзінаборства: боксам і рукапашным боем. Падчас службы ў падраздзяленні аховы завочна скончыў універсітэт фізкультуры і стаў вучыць калег рукапашнаму бою.

З кастрычніка 2011 года Міхаіл Яловік праходзіў службу на розных пасадах начальніцкага саставу. Сем гадоў быў кінолагам, хадзіў на затрыманні разам з чатырохлапым сябрам Амурам. У 2019-м быў пераведзены на старшага інспектара групы міліцэйскай, ваенізаванай, вартавой аховы. На гэтай пасадзе станавіўся лепшым па прафесіі на абласным конкурсе. Пяць гадоў запар меў тытул чэмпіёна на абласных спаборніцтвах па рукапашным баі. І гэта толькі невялікі пералік узнагарод, якія мае старшы лейтэнант міліцыі. Дакшычанам Міхаіл Яловік вядомы яшчэ па раённым конкурсе “Містар Докшыц”, у якім ён перамог. Ва ўсіх пачынаннях яго падтрымлівае сям’я. Разам з жонкай Вольгай і дачкой Евай удзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Сям’я. Служым разам”, дзе сталі пераможцамі ў адной з намінацый. Летась Яловікі зноў жа ўдала выступілі ў абласным конкурсе-марафоне “Сям’я ў аб’ектыве”.

Міхаіл Яловік працягвае самаўдасканальвацца. У 2020 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Правазнаўства”. Летась паступіў у Акадэмію МУС.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *