Легендарны Заслонаў

000022_1711553589_624087_big

Родам Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў з Цвярской губерні. Да Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў Аршанскае паравознае дэпо.

Канстанцін Сяргеевіч з сям’і раскулачаных сялян, таму немцы без лішняй падазронасці дазволілі яму працаваць на тым жа месцы. І памыліліся.

Вопытны чыгуначнік стварыў у дэпо падпольную групу, удзельнікі якой зрывалі рамонт лакаматываў, падрывалі паравозы з дапамогай мін, замаскіраваных пад каменны вугаль, у зімовы перыяд на станцыі вывелі са строю сістэму водазабеспячэння, такім чынам спыняючы паступленне боепрыпасаў і варожых войскаў да лініі фронту.

Частыя дыверсіі выклікалі ў гітлераўцаў сумненні наконт Заслонава. З прычыны пагрозы арышту ў сакавіку 1942 года кіраўнік падполля пакінуў Оршу і накіраваўся на загадзя падрыхтаваную партызанскую базу недалёка ад горада. Да яго далучылася больш за 30 чалавек, утварыўшы ядро партызанскага атрада, які пазней назвалі атрадам “Дзядзькі Косці”. Улетку атрад ужо налічваў каля 300 байцоў. Яны аб’ядналіся з іншымі пяццю партызанскімі атрадамі ў брыгаду імя Заслонава. Правялі шэраг паспяховых баявых рэйдаў у раёне Віцебск – Орша – Смаленск.

Кажуць, што гітлераўцы шукалі былога чыгуначніка яшчэ год пасля яго смерці, прагнучы помсты…

Загінуў ён у лістападзе 1942 года каля вёскі Купаваць Сенненскага раёна падчас бою з карным атрадам. Пахаваны на Прывакзальнай плошчы ў Оршы.

Імя героя носяць многія беларускія і расійскія вуліцы. Станцыя 116-ы кіламетр у Лепельскім раёне перайменавана ў чыгуначную станцыю Заслонава, вёска Казадоі Сенненскага раёна – у Заслонаўку.

Імя героя носіць і адна з вуліц нашага раённага цэнтра.

 

https://www.belta.by/society/view/posle-smerti-ego-esche-god-iskali-gitlerovtsy-kak-na-samom-dele-pogib-konstantin-zaslonov-624087-2024/

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *