Газовые баллоны Докшицким РГС доставляются согласно графику

Газавыя балоны адпраўляюцца спажыўцам.

Газавыя балоны адпраўляюцца спажыўцам.

Людміла Уладзіміраўна, якая прыехала пагасціць да бацькоў у вёску Сенькаўшчына Валкалацкага сельсавета, выказала сваё меркаванне наконт абслугоўвання насельніцтва работнікамі раёна газазабеспячэння.

– У маіх бацькоў, якім ужо за 80 гадоў, а адзін з іх з’яўляецца інвалідам ІІ групы, закончыўся газавы балон. Заяўку на яго дастаўку я зрабіла ў пятніцу да абеду, але, на жаль, чакаць, калі нарэшце будзе аказана паслуга, прыйшлося ажно восем дзён. Увесь гэты час мы былі без паліва, карысталіся толькі печкай. Адным словам, ніякай аператыўнасці!

Сітуацыю па дастаўцы балонаў пракаменціраваў галоўны інжынер раёна газазабеспячэння Ілья Гмырак:

– Звадкаваным вуглевадародным газам наша арганізацыя забяспечвае насельніцтва на падставе дагавора куплі-продажу і тэхабслугоўвання індывідуальнай газабалоннай устаноўкі. У адпаведнасці з пунктамі дагавору, газавая служба абавязана мяняць спажыўцам балоны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, у тым ліку лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі “Белпаліўгаз”. Графік дастаўкі газу ў балонах па раёне зацверджаны Докшыцкім райвыканкамам і “Белпаліўгазам”, і адхіляцца ад яго мы не маем права.

Для бесперабойнага забеспячэння звадкаваным газам рэкамендуем нашым спажыўцам абсталяваць індывідуальную газабалонную ўстаноўку другім балонам.

Прыём званкоў на адзіны нумар 162, а таксама на нумар 2-30-04 (заказ балонаў, выкананне рамонтна-тэхнічных работ, пытанні аплаты за спажыванне прыроднага газу) ажыццяўляецца РГЗ у буднія дні з 8 да 20 гадзін, у суботу – з 8 да 17 гадзін. Нядзеля – выхадны.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *