В прокуратуре Докшицкого района прошло мероприятие по профилактике противоправного поведения несовершеннолетних
У пракуратуры раёна прайшло мерапрыемства па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін дзяцей.
У ім прынялі ўдзел пракурор раёна Ян Сасноўскі і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Марчанка.
На сустрэчу былі запрошаны непаўналетнія, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы ў сваіх сем’ях, а таксама іх бацькі.
– У падлеткавым узросце ўзмацняецца жаданне самастойнасці і незалежнасці ад бацькоў, а ў выніку могуць быць здзейснены неабдуманыя ўчынкі, – заўважыў у размове Ян Сасноўскі. – Таму важна, каб у гэты няпросты перыяд побач з дзецьмі знаходзіліся дарослыя, якія знойдуць падыход, падтрымаюць словам і справай, тым самым папярэдзіўшы магчымыя непрыемнасці.
Асаблівую ўвагу пракурор раёна акцэнтаваў на прафілактыцы п’янства і наркаманіі. Адзначыў, што на тэрыторыі Віцебскай вобласці за 9 месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га павялічылася колькасць злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, учыненых непаўналетнімі (з 4 да 16, у тым ліку з мэтай збыту – з 3 да 14), і паведаміў пра адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні. У нашым раёне злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, не выяўлена.
Разам з тым падчас мерапрыемства былі ўзняты і іншыя актуальныя тэмы: расследаванне генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і праяўленне экстрэмізму, выпадкі якога рэгіструюцца і на Докшыччыне.
Ніна КРУКОВІЧ.