Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Сивко встретился с трудовым коллективом ОАО “Торгуны”
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатолій Сіўко сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Таргуны”. На сустрэчы прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
Анатолій Віктаравіч гаварыў з аграрыямі пра будучую электаральную кампанію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пра тое, што яна дае магчымасць выказаць сваё меркаванне і паўплываць на ход палітычных падзей.
– Удзел у выбарах – гэта грамадзянская адказнасць кожнага чалавека, яго грамадзянскі доўг. У ліку матываў пайсці на выбарчы ўчастак – памкненне захаваць пераемнасць улады, надзейнасць і стабільнасць у краіне. Трэба разумець, што мы сёння выбіраем не проста Кіраўніка дзяржавы, а мірнае развіццё нашай Беларусі, – адзначыў дэпутат.
Пра асноўныя этапы электаральнай кампаніі работнікаў акцыянернага таварыства праінфармавала Аксана Палачаніна.