Кулинарные шоу проходят во время брендовых мероприятиях в Докшицком районе

Удзельнікі конкурсу "Уладар сяла" гатуюць дранікі на калодзе

Удзельнікі конкурсу «Уладар сяла» гатуюць дранікі на калодзе.

Снежань у нашай краіне аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму. І гэта добрая падстава адправіцца ў кулінарнае падарожжа па Беларусі. Старажытная беларуская кухня з’яўляецца адной з самых разнастайных на кантыненце. Яе стравы ўнікальныя, сытныя і смачныя.

Свае асаблівасці мае і старажытная ежа Докшыччыны, адраджэннем і зберажэннем якой займаюцца народны клуб нацыянальнай кухні і гульні “Шчадроўка”, а таксама аматарскі клуб “Смачна есці” Крыпульскага СДК.

IMG_9148

А якія кулінарныя вынаходніцтвы прадстаўляюць мясцовыя гаспадыні на брэндавых мерапрыемствах раёна! На кожным фэсце абавязкова арганізоўваецца сваё кулінарнае шоу. Напрыклад, у Валкалатах вас пачастуюць неймавернай колькасцю страў з агуркоў, а ў Порплішчы – з яблыкаў, у Беразіне падзеляцца рэцэптам варэння сяброўства, а ў Крыпульскім сельсавеце – традыцыйнага беларускага хлеба. Сапраўднае свята смаку, багатае на гастранамічныя адкрыцці, традыцыйна ладзіцца і на раённым фестывалі “Дзве ракі”.

IMG_9206

Знаёмства з асаблівасцямі нацыянальнай кухні беларусаў адбываецца і на кожным мерапрыемстве ў этнасядзібе “Вецяра”. Прычым стравы тут амаль заўсёды гатуюць старадаўнім спосабам – на калодзе.

IMG_9161

Актыўны адпачынак і аздараўленне ў экалагічна чыстых раёнах, азнаямленне і займальнае далучэнне да нацыянальнай культуры, традыцый, кулінарыі і побыту – усё тое, чым могуць парадаваць турыстаў аграэкасядзібы. Напрыклад, фішка “Чарнічкі” – каля дзясятка відаў сыроў з казінага малака, а ў “Сэрвачы” – мёд з разнатраўя на арэшках і духмяная гарбата з іван-чаю.

Некаторыя нацыянальныя беларускія стравы сталі нематэрыяльнай культурнай спадчынай краіны. На Докшыччыне гэта стравы з таркаванай бульбы.

IMG_0491 IMG_0490

IMG_9153

IMG_9167

 

IMG_9193

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *