Докшицкий РОСК стал лучшим в области по итогам работы в прошлом году

Калектыў-пераможца на чале з начальнікам Тофікам Дзямешкам (у цэнтры): следчы Іван Бондар, старшыя следчыя Крысціна Пракаповіч і Ілья Грыгаровіч, інспектар па справаводстве Анжаліка Радзюш, загадчык інтэнданцкай гаспадаркі Аляксандр Гоман, следчы Павел Балашка, намеснік начальніка Юрый Лаўрыновіч і старшы следчы Аляксандр Маслоўскі (злева направа).
Лепшым падраздзяленнем вобласці па выніках работы мінулага года прызнаны Докшыцкі раённы аддзел Следчага камітэта – нараўне з Наваполацкім гарадскім аддзелам. Пра гэта стала вядома на выніковай аператыўнай нарадзе ў Віцебску пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі Алега Шандаровіча.
Узнагарода была ўручана начальніку раённага аддзела Тофіку Дзямешку.
Адным з важных паказчыкаў, які вылучае службовую дзейнасць докшыцкіх следчых, з’яўляецца высокая аператыўнасць расследавання крымінальных спраў. Калектыў зладжаны і высокапрафесійны і, дарэчы, па выніках службы за 2023 год таксама знаходзіўся ў лідарах сярод падраздзяленняў вобласці.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання ў Віцебску таксама адзначаны намеснік начальніка Докшыцкага РАСК Юрый Лаўрыновіч – за выдатныя вынікі ў прафесійнай дзейнасці ён атрымаў нагрудны знак адрознення “За добрасумленную службу”.
У 2024 годзе ў вытворчасці следчых Віцебскай вобласці знаходзілася амаль 19 тысяч крымінальных спраў. Па матэрыялах праверак і крымінальных справах унесена каля 3400 прадстаўленняў аб устараненні парушэнняў закону, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.