Почтовые услуги и продуктовые товары предлагает отделение почтовой связи в Докшицах
У райцэнтры, у аддзяленні паштовай сувязі № 1 па адрасе: вул. Ленінская, д.19, адкрылася аддзяленне з рэалізацыяй тавараў метадам самаабслугоўвання.
Той, хто апошнім часам заходзіў на пошту ці ў аптэку, не мог не звярнуць увагу на рамонтныя работы, якія ішлі ў зале. З пачаткам верасня перабудова завершана, і цяпер кліенты Белпошты маюць магчымасць не толькі атрымаць самы шырокі спектр паштовых паслуг, а і набыць самыя неабходныя прадукты ці іншыя тавары.
– Аддзяленні паштовай сувязі даўно займаюцца рэалізацыяй тавараў спажывецкага попыту, – гаворыць начальнік Докшыцкага УПС Наталля Палачаніна. – Толькі раней вітрына размяшчалася за аператарамі. Зараз жа наведвальнікі могуць самастойна паглядзець, азнаёміцца з якаснымі характарыстыкамі, вытворцамі, тэрмінамі прыдатнасці. У нас прадастаўлены шырокі асартымент харчовых, гаспадарчых тавараў, тавараў пасцельнай прыналежнасці, бытавой хіміі. Свежая хлебабулачная прадукцыя Докшыцкага і Глыбоцкага хлебазаводаў. Мяса, рыба, малако. Касметыка беларускіх вытворцаў “Беліта” і “Вітэкс”. Выбар досыць шырокі, так што запрашаем дакшычан і гасцей горада па пакупкі. Працуе аддзяленне з 9 да 18 гадзін без абеду. Выхадны, як і на пошце, у нядзелю. Абслугоўвае пакупнікоў малады спецыяліст Маргарыта Шарох. Дарэчы, у аддзяленні можна заказаць і буйнагабарытную тэхніку, пералік якой ёсць на сайце “РУП “Белпошта”.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.