Музыкальные инструменты, книги, ремонт… Как обновляется материальная база учреждений культуры Докшицкого района

Агрогородок Торгуны.

Аграгарадок Таргуны.

Асноўныя сродкі на ўтрыманне культурнай галіны накіроўвае дзяржава. Летась частка выдаткаваных на ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры Докшыччыны грошай пайшла на 100-працэнтную камп’ютарызацыю цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы: набыты 23 камп’ютары і 11 шматфункцыянальных прылад.

У межах выканання дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” абнавілася матэрыяльна-тэхнічная база школ мастацтваў. Два вучнёўскія баяны былі набыты для Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага. У рамках дабрачыннай акцыі, ініцыяванай Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтва, у Бягомльскую ДШМ было перададзена піяніна “Беларусь”. Таксама ў школах часткова абноўлена мэбля.

Зроблены рамонт даху Докшыцкага ГЦК і ККЗ “Іскра”. Акрамя таго, у названых установах, а таксама Бягомльскім музеі народнай славы былі ўсталяваны новыя аконныя блокі. У Сітцаўскім СДК заменены ацяпляльны кацёл. Выкананы рамонт ганкаў у Валкалацкім і Гняздзілаўскім СДК, афарбоўка фасаду Параф’янаўскага СДК, праведзены бягучы рамонт Тумілавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба, а таксама раённай і дзіцячай бібліятэк.

Спонсарскую дапамогу для правядзення рамонтных работ на мемарыяльным комплексе “Шунеўка” аказала ААТ “БК-Мілк”, дзякуючы чаму, акрамя афарбоўкі розных элементаў, быў адноўлены гук званоў.

У гэтым годзе плануецца далейшае ўкамплектаванне кніжнага фонду раённых бібліятэк, набыццё аўтамабіля для сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, замена электраправодкі і ўстаноўка пажарнай сігналізацыі ў Бягомльскім музеі народнай славы, а таксама Докшыцкай і Бягомльскай ДШМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *