Докшиччина встречала участников ІІІ республиканского велопробега, посвященного победе в Великой Отечественной войне и памяти Собора Белорусских святых

photo_2026-06-12_15-08-15

У пятніцу Докшыччына сустракала ўдзельнікаў ІІІ Рэспубліканскага велапрабегу, прысвечанага перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці Сабора беларускіх святых.

У райцэнтры па даўняй славянскай традыцыі гасцей віталі духмяным караваем, які ўручылі Леаніду Сіняўскаму, што ўзначальваў групу юных полацкіх веласіпедыстаў. Удзельнікамі ўрачыстасці, якая адбылася каля Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, таксама сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Фурсевіч, начальнік аддзела культуры Вольга Сушко і галоўны спецыяліст райвыканкама, які курыруе пытанні спорту, Віталій Сапрыкаў. Выхаванцы Полацкага вучылішча алімпійскага рэзерву разам з трэнерамі прайшліся з агляднай экскурсіяй па Докшыцах да Свята-Пакроўскай царквы. У храме для іх быў адслужаны малебен на добрыя справы благачынным Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэем Леанідам Страхой і іерэем Паўлам Іоськам.

photo_2026-06-12_15-08-14 (3) photo_2026-06-12_15-08-14 (2)

Майстар-клас па вырабе сувеніраў чакаў веласіпедыстаў у раённым Доме рамёстваў. Трошкі адпачыўшы і перачакаўшы дождж, які ўсё ніяк не хацеў спыняцца, удзельнікі велапрабегу адправіліся далей па маршруце – на мемарыяльны комплекс “Шунеўка”, дзе ўшанавалі ахвяр вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

– Гэты велапрабег – сапраўдны ўрок патрыятызму і духоўнасці, які аб’ядноўвае ўсю нашу краіну, – гаварыў Леанід Сіняўскі. – Наш абавязак – захаваць памяць і гістарычную праўду пра подзвіг народа і нагадаць кожнаму, якой цаной заваяваны мір. Пакуль мы памятаем – мы жывём.

Рэспубліканскі велапрабег праходзіў з 8 па 13 чэрвеня па тэрыторыі ўсіх абласцей Беларусі з наведваннем знакавых гістарычных і духоўных месцаў краіны. Фінальная кропка – мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

У Прыдзвінскім краі старт мерапрыемству быў дадзены ў Полацку ад Спаса-Еўфрасініеўскага жаночага манастыра, пасля чаго веласіпедысты на працягу пяці дзён пабывалі ў Полацкім, Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах.

photo_2026-06-12_15-08-14 photo_2026-06-12_15-08-15 (2)

photo_2026-06-12_15-08-15 (3) photo_2026-06-12_15-08-16

photo_2026-06-12_15-17-09 (2) photo_2026-06-12_15-17-09

photo_2026-06-12_15-17-09 (3)

 

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *