Как образумить домашнего агрессора, рассказал участковый инспектор Докшицкого РОВД
Мой сын – агрэсар, не дае спакойна жыць, пастаянна абвінавачвае ва ўсіх сваіх няўдачах.
Каб пазбегнуць канфлікту, прыходзіцца час ад часу сыходзіць з дому. Як яго прывесці да розуму? Алена, агр. Крулеўшчына.
Адказвае ўчастковы інспектар РАУС малодшы лейтэнант міліцыі Максім Рабіза, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак Крулеўшчынскага сельсавета:
– З такой праблемай родныя часта звяртаюцца ў міліцыю. Хатні гвалт – гэта не толькі фізічнае, а і псіхалагічнае ўздзеянне, якое дае падставу баяцца за сваё жыццё. У такім выпадку неабходна напісаць заяву ў праваахоўныя органы і зафіксаваць факт гвалту. Далей будзе распачаты адміністрацыйны працэс, складзены пратакол.
У адносінах да грамадзяніна, які здзейсніў правапарушэнне, што адносіцца да катэгорыі “хатні гвалт”, у абавязковым парадку будзе прыменена “ахоўнае прадпісанне”. Сэнс яго заключаецца ў шэрагу абмежаванняў, адно з якіх – пакіданне агульнага жылля з пацярпелым.
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на выпадак узнікнення падобных сітуацый прадугледжана бясплатная карэкцыйная праграма для асоб, якія схільныя да агрэсіі. Дапамогу аказвае прафесійны псіхолаг.