В сельхозпредприятии Докшицкого района внедряют передовые технологии, апробируют новые сорта и гибриды
Уже не первое десятилетие передовым сельхозпредприятиям в Докшицком районе является ОАО «Торгуны«. Большое внимание в хозяйстве уделяется внедрению новых технологий как в животноводстве, так и в растениеводстве, апробации новых сортов и гибридов, увеличению посевных площадей.
Уборачная кампанія гэтага года, якая, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, завершана ў аптымальныя тэрміны, стала для працаўнікоў сельгасарганізацыі яшчэ адным паспяховым этапам у іх высакароднай справе, аб чым найбольш красамоўна гавораць лічбы. Так, ураджайнасць пшаніцы сорту “маркіза” склала 62 цэнтнеры з гектара, азімага рапсу на вопытным участку – 34 цэнтнеры з гектара, гароху сорту “астранаўт” – 28,5. Пасеянае больш чым на трохстах гектарах па апрабаванай у гэтым годзе тэхналогіі “No-Till” жыта дало ўраджайнасць 44-48 цэнтнераў з гектара. Па гэтай тэхналогіі засеяна прыкладна 10 працэнтаў плошчаў, а ў будучым годзе плануецца павялічыць іх да 20-30 працэнтаў. Пасля прымянення амінакіслот на палях з пшаніцай сабралі зерня гэтай культуры на чатыры цэнтнеры з гектара больш, чым у папярэднім годзе.
Галоўны фактар поспеху ў любой справе, вядома ж, чалавечы. Найбольш яркі паказчык самаадданай працы таргуноўскіх аграрыяў – дасягненне намалоту ў тысячу і больш тон усімі адзінаццаццю экіпажамі камбайнаў, што працавалі на ўборачнай. Чатыры дзвюхтысячнікі з шасці ў раёне – таксама ў ААТ “Таргуны”: Вячаслаў Аніковіч, Юрый Малюжанец, Аляксандр Трус, Сяргей Ралавец. Сем вадзіцеляў былі заняты на адвозцы, працавалі з мінімальнымі перапынкамі на адпачынак і сон. На рахунку ў чатырох амаль па дзве тысячы тон перавезенага збожжа, у Мікіты Ярмаковіча – дзве з паловай, ва Уладзіміра Скарукова – больш за тры. Рэкардсменам не толькі ў гаспадарцы, у раёне, але і ў вобласці стаў Аляксандр Маскалёнак, які перавёз больш за пяць з паловай тысяч тон – дапамог гэтаму, канешне, магутны Fendt з флігелем. Ударна папрацавалі і аператары зернесушыльнага комплексу, на вышыні агранамічная і інжынерная служба сельгаспрадпрыемства, усе, хто прыклаў намаганні, каб дажыначны каравай быў важкім.
У хуткім часе працаўнікі ААТ “Таргуны” прыступяць да ўбуоркі кукурузы, пад якую адведзены таксама значныя плошчы. Яе ўраджайнасць, думаецца, таксама будзе дастойнай.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

