Костелу Святой Тройцы в Докшицах исполнилось 30 лет

IMG_1153

У суботу, 4 кастрычніка, у Докшыцах адбылося ўрачыстае святкаванне 30-годдзя касцёла Святой Тройцы.

На супольнае свята сабралася багата гасцей. Раздзяліць радасць падзеі з дакшычанамі прыехалі сябры з розных куткоў Беларусі. На ўрачыстасці прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Фурсевіч.

– Ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце, калі ласка, віншаванні з нагоды юбілею святыні, – сказала ў прывітальным слове Аксана Эдуардаўна. – Гэта храм веры, чысціні, дабрыні, любові да Бога і бліжняга. Дзякуй усім братам і сёстрам, а таксама парафіянам, якія на працягу многіх гадоў працавалі над тым, каб касцёл стаў месцам, куды прыходзяць цэлымі сем’ямі. Міру, здароўя і дабрабыту.

IMG_1114

IMG_1117

Святкаванне распачалося з Імшы, якую ўзначаліў біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

– Храм у Докшыцах – гэта не толькі месца для малітвы, – адзначыў святар. Гэта яшчэ і своеасаблівае ўпрыгажэнне райцэнтра. Сваім знешнім выглядам ён ветліва запрашае зайсці, каб сустрэць цеплыню і сустрэцца з Богам.

Святар падзякаваў братам капуцынам і сёстрам адараторкам Крыві Хрыста за ахвярнае служэнне, а таксама парафіянам, міністрантам і хору, якія дапамаглі як след падрыхтавацца да ўрачыстасці.

Пасля Імшы вернікі змаглі акунуцца ў гісторыю станаўлення касцёла, які неаднаразова быў спалены, затым адноўлены, прыстасаваны пад раённую бібліятэку, зноў разабраны, а на месцы храма пабудавана музычная школа.

IMG_1121

Пачынаючы з 1989 года над парафіяй стаў апекавацца айцец Пётр Ясевіч з Валкалат. Першым знакам адраджэння яе жыцця стала ўстаноўка крыжа на могілках на вуліцы Пушкіна. Летам 1991 года распачалося будаўніцтва касцёла, а ўжо восенню падчас візіту арцыбіскупа Казіміра Свёнтэка адбылося асвячэнне вуглавога каменя.

Пакуль будавалася святыня, парафіяне збіраліся ў пастаўленай драўлянай капліцы. У 1992 годзе першым пробашчам стаў айцец Тадэуш Кавальскі, а ў 1994-м – айцец Ян Фібэк. Гэты час для парафіі быў асаблівым. Тады да камуніі – прыняцця цела Езуса – прыступілі 19 дзяцей. Пакрысе будаўніцтва набліжалася да свайго завяршэння. Новую святыню кансэкравалі
4 кастрычніка 1995 года.

Яшчэ больш духоўна парафія ўзбагацілася, калі ў Докшыцы прыехалі сёстры адараторкі Крыві Хрыста. Гэта Эва Півоньска і Маргарыта Аўгустын. На веру ў Бога ўжо доўгі час парафіян натхняюць Ганна Дзятлік і Надзея Рачыцкая.

IMG_1146 IMG_1158

Шмат добрых спраў пасля свайго служэння пакінуў айцец Марэк Пасют. Пры ім у касцёле абнавілі алтар (аўтарства абраза Святой Тройцы належыць мастаку Валерыю Шчаснаму). Звонку храма ўсталявалі помнік святому Яну Паўлу.

Многія іншыя браты капуцыны таксама пакінулі добры след пасля свайго служэння Богу на докшыцкай зямлі.

Экскурс у гісторыю завяршыўся прыгожым, кранальным нумарам “Авэ Марыя”, які для вернікаў падрыхтавалі юныя артысты з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Свята прадоўжылася на прыкасцёльнай тэрыторыі, дзе ўсіх чакаў пачастунак і танцавальная праграма.

IMG_1162 IMG_1258 IMG_1223 IMG_1207 IMG_1171

IMG_1262 photo_2025-10-04_18-15-49 photo_2025-10-04_18-15-49 (3) photo_2025-10-04_18-15-49 (2) photo_2025-10-04_18-15-48 (5) photo_2025-10-04_18-15-48 (3) photo_2025-10-04_18-15-48 (2)

photo_2025-10-04_18-15-48 IMG_1266

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *