Магазин Докшицкого хлебозавода открылся в центральной районной больнице

Прадавец Ала Юркава: “Ля нашага прылаўка не бывае бязлюдна”.

Прадавец Ала Юркава: “Ля нашага прылаўка не бывае бязлюдна”.

На прошлой неделе в центральной районной больнице, в помещении, где раньше был буфет райпо, начал работать магазин Докшицкого хлебозавода.

Это хорошая новость как для жителей райцентра, а в особенности микрорайона, расположенного за ЦРБ, где нет пока что никакой торговой точки, так и для медперсонала, посетителей больницы и тех, кто лечится стационарно.

Плошча для выкладкі тавару, зразумела, невялікая, тым не менш асартымент можа задаволіць, як падалося, самага патрабавальнага пакупніка. Мясныя і каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, кансервы, уся лінейка малочных прадуктаў, крупы, мука і макарона, соусы і спецыі, напіткі і салодкасці, тавары прамысловай групы – усё гэта ў наяўнасці разам з хлебазаводаўскай выпечкай. Да ўсяго ёсць мікрахвалёўка. Для наведвальнікаў гатуецца чай і кава, якія са свежай булачкай ці пірожным можна ўжыць тут жа, на месцы, – камфортныя крэслы і столікі засталіся.

Прадавец у краме вельмі абаяльная і прыязная. Ала Юркава – былая работніца раённай спажывецкай кааперацыі, шмат гадоў адпрацавала ў магазіне “Дзяжурны” ў Докшыцах і заваявала павагу і ўдзячнасць пакупнікоў заўсёдным ветлівым абыходжаннем.

– Час пік у гандлі тут традыцыйна прыпадае на абед, – распавяла Ала Васільеўна. – Найбольш запатрабавана выпечка – булачкі, кексы, піражкі з начынкамі, пірожныя – у нас, зразумела, усё свежае, а таксама рознага роду напоі. Але паступова набірае абароты і рэалізацыя іншых тавараў. На пастаўку каўбас і паўфабрыкатаў заключаны кантракты з Гродзенскім і Глыбоцкім камбінатамі, на малочныя тавары – з “Савушкіным” і “Лепелькай”. Выдатна разыходзяцца вырабы хлебазавода. Справу толькі пачалі, таму актыўна вывучаем запыты нашых пакупнікоў, каб у далейшым карэктаваць колькасць закупак і асартымент.

Крама хлебазавода працуе з панядзелка па пятніцу, з 9 да 17 гадзін. Думаецца, павінен яшчэ быць такі маркетынгавы ход, як устаноўка шыльды з указальнікам дзесьці ля ўваходу на тэрыторыю ЦРБ, каб прыцягнуць увагу яшчэ большай колькасці наведвальнікаў.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *