Мама стала проводником в профессию для провизора-рецептора Елены Пашкевич из Докшиц
К работникам аптеки посетители нередко обращаются как к врачам. В итоге фармацевтам и провизорам приходится не только компетентно рассказывать про таблетки и микстуры, дозировку и побочные действия, но и терпеливо выслушивать от отдельных клиентов целые истории болезней, невольно заменяя им отзывчивых собеседников. Это значит, что работа в аптеке довольно эмоционально затратная.
Глядя на молодую, красивую и улыбчивую Елену Пашкевич, провизора-рецептора центральной районной аптеки № 95 Витебского УП «Фармация», кажется, что работать ей очень легко.
– З аднаго боку, сапраўды няцяжка, бо работа любімая, пра яе мроіла не адзін год, – кажа Алена Валер’еўна. – А з іншага, яна патрабуе шматлікіх зносін, асаблівай уважлівасці, пастаяннага руху.
Правадніком у медыцыну для Алены стала матуля, якая працавала ў санаторыі “Баравое” галоўнай медсястрой і часта брала дачушку да сябе на работу.
– У мамы была міні-аптэка – як зараз памятаю мноства каробачак і бутэлечак з лякарствамі, – успамінае дзяўчына. – І калі ў дзяцінстве многія мае равесніцы гулялі ў школу ці магазін, я выбірала аптэку ці бальніцу: ставіла кропельніцы, назначала лекі, прадавала таблеткі…
А ў школьным узросце Лена ўжо добра ўсведамляла, якую прафесію будзе асвойваць у будучым. Біялогія і хімія былі любімымі прадметамі, на іх яна рабіла ўпор, рыхтуючыся да паступлення ў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. Пазней трохі вагалася паміж лячэбным і фармацэўтычным факультэтамі, але тыя мікстуры з мамінай аптэкі ўсё ж перамаглі…
Так Алена стала дыпламаваным правізарам. Ні разу не засумнявалася ў правільнасці свайго прафесійнага выбару, тым больш што сярод радні, акрамя мамы, ёсць такія ж апантаныя медыцынай людзі: дваюрадная сястра – урач і фармацэўт, дваюрадны брат і яго жонка – правізары. Ёсць з кім абмеркаваць рабочыя нюансы. А яшчэ пашанцавала з калектывам, дзе пануе атмасфера ўзаемапавагі і кожны гатовы прыйсці на дапамогу другому. Алена ўдзячная за падтрымку загадчыку аптэкі Таццяне Гуц, былому намесніку загадчыка Марыне Гомза і ўсім астатнім калегам, якія дапамагалі ёй апярыцца ў прафесіі і падчас праходжання інтэрнатуры, і пасля, калі па размеркаванні прыступіла да пастаяннай работы. Праўда, на пачатку сваёй працоўнай дзейнасці Алена год узначальвала аптэку ў санаторыі “Лясное”. А ўсяго пасля ВНУ напрацавала восем гадоў стажу.
– Мае цяперашнія абавязкі прадугледжваюць рэалізацыю і аналіз лекавых сродкаў, фармкансультаванне, інспектаванне ФАПаў, – пералічвае Алена Валер’еўна. – У асартыменце аптэкі прыкладна 3700 найменняў лякарстваў. Наша аптэка вытворчая – тут вырабляюцца лекі па індывідуальных рэцэптах урачоў для насельніцтва і ў адпаведнасці з патрэбамі бальніцы. Рыхтуем мазі, “баўтушкі” для апрацоўкі скуры, растворы для фізіяпрацэдур, назальныя каплі, парашкі для дзяцей да года.
У даследаваннях лякарстваў Алена як рыба ў вадзе. У студэнцтве тры гады падпрацоўвала на ўніверсітэцкай кафедры лабарантам, дзе праводзіла свае любімыя доследы. Але ж і ў зносінах з пацыентамі яна знаходзіць тую самую хімію, якая выклікае добразычлівасць і паразуменне.
– Прыходзіцца, канечне, і ў “Поле цудаў” з кліентамі пагуляць, калі яны “добра памятаюць”, што ў назве патрэбных ім лекаў ёсць, напрыклад, літара “ф” ці “ц”. Перабяром паўвітрыны, пакуль знойдзем “згубу”, а ўрэшце аказваецца, што ні “ф”, ні “ц” там і блізка няма, – смяецца правізар. – Ці яшчэ, бывае, просяць знайсці нейкія “маленькія беленькія таблетачкі”… Вось і шукаем сярод тысячы маленькіх і беленькіх неабходныя. У любым выпадку стараемся дагадзіць кліенту. Ён жа прыходзіць сюды, каб набыць сродкі для ўмацавання здароўя…
У Докшыцах Алена знайшла і сваё сямейнае шчасце. Яе муж – урач-стаматолаг-артапед Андрэй Пашкевіч. У пары падрастае сынок Міхаіл, вучань першага класа. Разам бавяць час не толькі дома, але і ў разнастайных паездках, на велапрагулках, ля вады. Алена моцна захапляецца плаваннем і аквааэробікай. Калі дома добра і на працы камфортна, можна гаварыць пра гармонію, да якой імкнецца ў жыцці кожны з нас.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.