Моя личная жизнь — это мои дети. Георгий Пашевич из Докшиц один воспитывает троих детей
Сегодня — День отца
Троих детей воспитывает докшичанин Георгий Пашевич, электромонтер санатория «Боровое». Доченьки-погодки Полина и Элина уже студентки, сын Егор — шестиклассник. Георгий Александрович убежден: быть отцом-одиночкой сложно не в большей степени, чем матерью, если есть помощь родных. В данном случае – его мамы Елены Вадимовны.
Наш герой памятае дзіцячую песеньку: «Папа может, папа может все, что угодно: /Плавать брасом, спорить басом, дрова рубить. /Папа может, папа может быть кем угодно, /Только мамой, только мамой не может быть». Вядома ж, тады, у дзяцінстве, ён і думаць не мог пра тое, што праз гады яму давядзецца стаць для сваіх дзяцей не толькі татам, але і мамай…
Калі біялагічная маці канчаткова выбрала для сябе ў гэтым жыцці іншы шлях, Ягорку было толькі два з паловай гады. Аднак Георгій Аляксандравіч прызнаецца, што складаней было яму з дзяўчынкамі:
– Асэнсаванне таго, што ў іх больш тонкая душэўная арганізацыя, для мяне было «кветачкамі» перад рознага роду бытавымі нюансамі, пытаннямі гігіены. Раніца мая пачыналася гадзіны ў чатыры, бо дзяўчынак жа трэба было адправіць акуратнымі ў школу. Вечарам на тое ж прасаванне адзення не хапала часу: гатаванне вячэры, прыбіранне кватэры, праверка ўрокаў або дапамога ў іх падрыхтоўцы. А раніцай жа сняданак і абед згатаваць трэба. Самае цяжкае – зрабіць дочкам прычоскі, бо стрыгчыся коратка яны не хацелі. Што вы думаеце? Навучыўся плесці косы самых розных відаў, майстар-клас магу даць. Падраслі крыху дзеці – і лягчэй стала: хатнія абавязкі сталі на ўсіх дзяліць. Прывучаў іх да самастойнасці, да разумнага абыходжання з грашыма, акуратнасці, тлумачыў, як важна падтрымліваць адно аднаго, дапамагаць ва ўсім. Здаецца, атрымалася…
Суразмоўца падкрэслівае, што не ўяўляе, як бы сумяшчаў работу з сямейнымі справамі, каб не дапамога мамы. І зараз, калі яму трэба раненька выязджаць на работу, Ягор адпраўляецца вечарам да бабулі, начуе ў яе і раніцай адтуль кіруецца ў школу – татава душа за яго спакойная. Дзяўчаткі ўвесь час на сувязі: Паліна тэлефануе з Мінска, Эліна – з Віцебска. Георгій Аляксандравіч радуецца, што ў іх будуць запатрабаваныя прафесіі: шаснаццацігадовая Паліна ў хуткім часе стане цырульнікам, а яшчэ зможа і швачкай у атэлье працаваць, а Эля вучыцца ў гандлёва-эканамічным каледжы. Паліна – азартная картынгістка (захапленне перадалося ад таты, як і Ягору), Эліна самастойна асвойвае гітару. А вось Ягор падышоў да справы фундаментальна: ходзіць у музычную школу, дзе займаецца вакалам. Тата з гордасцю паказвае фотаздымкі сваіх крывінак, голас яго мякчэе, а ў вачах загараюцца цёплыя агеньчыкі. На пытанне, ці не пара б задумацца пра асабістае жыццё, паціскае плячыма: «Загадваць наперад не буду. Каму, як не мне, ведаць, што ў лёсе бываюць крутыя павароты. А пакуль што маё асабістае жыццё – гэта яны, мае дзеці. Радуюся таму, што змог стаць ім хаця б у нейкай ступені яшчэ і мамай. Самае вялікае маё жаданне – каб дзеці былі здаровымі, а сем’і, якія яны ў будучым створаць, усё ж такі былі поўнымі».
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота з уласнага архіва.