Ольга Лукашевич из агрогородка Прудники: «Украшаю свой двор для души»

IMG_3022 с

Осень продолжает радовать яркими красками. В гармонии с зелено-желто-багровой листвой красочно цветут клумбы на городских и деревенских улицах.

Один из привлекательных уголков, который радует глаз красками и ухоженностью на Докшиччине, – приусадебная территория жительницы агрогородка Прудники Ольги Лукашевич.

Зараз тут красуюць ружы, хрызантэмы, астры, лабелія, ільвіны зеў, аксаміткі. Раскінулася па дэкаратыўнай лесвіцы ўздоўж сцяны дома шыкоўная ліяна з ружова-аранжавымі кветачкамі – кампсіс, які наўмысна для матулі прывезла з Крыма дачка Вольга. На вокнах і прыступках ганка – шматлікія вазонніцы з рознакаляровымі бягоніямі.

– Любоў да кветак у мяне ў крыві, – распавядае Вольга Іванаўна. – І мама, і бабуля захапляліся кветкаводствам, таму гэта не магло не перадацца і мне. Прыхарошваю свой двор не для прахожых, а ў першую чаргу для сябе, для душы. Кветкі ўздымаюць настрой, развейваюць змрочныя думкі і надаюць сіл.

IMG_3015

Яе дзеці не толькі з энтузіязмам падтрымліваюць творчыя ідэі па аздабленні двара, але і дапамагаюць увасабляць іх у жыццё. Сын Дзяніс уносіць свой уклад у абуладкаванне бацькоўскага дома ў перапынках паміж міжнароднымі рэйсамі. Новыя ганкі з сучасных матэрыялаў, альтанка, дэкаратыўныя цэментныя вазонніцы – справа яго рук. Хлопец сочыць за парадкам, абкошвае газоны.

Дачка Вольга штомесяц прыязджае з Віцебска дадому і, бадай, кожны раз прывозіць маме самыя жаданыя падарункі: кусцікі, дрэўцы, расаду кветак, усялякія дэкаратыўныя штучкі для стыльнага афармлення сядзібы.

Не адстае і зяць Сяргей – не так даўно зварыў для любімай цешчы металічную дэкаратыўную карзіну-вазонніцу.

IMG_3022

Старэйшы сын Вольгі Іванаўны Іван жыве за мяжой і рэдка бывае дома, але шчыра падтрымлівае родных па тэлефоне і відэасувязі.

Акрамя пладовых дрэў, ля дома растуць туі, спірэя, азалія, ядловец, сумах (воцатнае дрэва) – гаспадыня любіць абходжваць іх у вольную хвіліну, любуючыся моцай. Расказвае ўнукам, а іх ужо шасцёра, пра вартасць раслін.

Дванаццаты год жанчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Да гэтага 32 гады адрабіла цялятніцай на ферме “Дабрунь”, хаця закончыла вучылішча лёгкай прамысловасці і раней працавала на абутковай фабрыцы. У Пруднікі яна пераехала з Браслаўшчыны разам з сям’ёй, калі была яшчэ школьніцай.

IMG_3008

– Абажаю свае Пруднікі, якія за больш чым паўстагоддзя сталі для мяне найбольш улюбёным месцам на свеце, – прызнаецца яна. – Яшчэ адна мая слабасць – лес, а ён тут побач. Ягады, грыбы – столькі багацця! Зараз вось, як і штогод, разам з суседкамі ездзім у журавіны. І гэта не толькі заробак, але і добрая нагода быць бліжэй да прыроды. Тут лёгка дыхаецца і хочацца як мага больш зрабіць для роднага краю. Люблю рух – гэта насамрэч жыццё.

І тое, што ў летнюю пару Вольга Іванаўна падымаецца ў чатыры гадзіны раніцы, каб паспець перарабіць усю работу, – для яе толькі ў задавальненне. Прыгажосць таго вартая.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *